МНЕ ЯШЧЭ ПАШАНЦАВАЛА
Беларусь пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў – гэта краіна з вось ужо дзясяткамі тысячаў затрыманых, збітых, літаральна закатаваных фізічна і псіхалагічна людзей. Калісьці будуць сабраныя ўсе сведчанні, задакументаваныя ўсе выпадкі здзекаў і катаванняў.
Сёння ж надзвычай важна – паспрабаваць уявіць і зразумець, што перажылі нашыя суайчыннікі ў засценках разнастайных ЦІП, РАУС, СІЗА і ЛПП.
МНЕ ЯШЧЭ ПАШАНЦАВАЛА
Беларусь пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў – гэта краіна з вось ужо дзясяткамі тысячаў затрыманых, збітых, літаральна закатаваных фізічна і псіхалагічна людзей. Калісьці будуць сабраныя ўсе сведчанні, задакументаваныя ўсе выпадкі здзекаў і катаванняў. Сёння ж надзвычай важна – паспрабаваць уявіць і зразумець, што перажылі нашыя суайчыннікі ў засценках разнастайных ЦІП, РАУС, СІЗА і ЛПП.

Мы запісалі сведчанні тых, хто перажыў здзекі і гвалт

Як гэта, калі дзясяткі людзей задыхаюцца ў камеры, разлічанай на пару асобаў? Калі мужчыны паўзуць з завязанымі рукамі па залітым крывёй і мачой калідоры, а іх пры гэтым збіваюць? Калі людзей кладуць штабялямі ў аўтазаку, б'юць і абяцаюць закапаць у лесе?

Гісторыі нашых герояў – розныя. Але амаль кожны ў пэўны момант размовы казаў нечаканае: мне яшчэ пашанцавала. Пашанцавала, бо кагосьці збівалі мацней, таму і не звяртаўся па дапамогу. Пашанцавала, бо змог уцячы з краіны. Пашанцавала... застацца жывым.

Спіс герояў: