ПРА ПРАЕКТ
Тысячы затрыманых і збітых людзей прайшлі праз сапраўдныя катаванні. Колькасць іх расце штодня, і штодня незалежныя медыі робяць усё, каб галасы нашых суайчыннікаў пачулі Беларусь і свет. Гэтых гісторыяў так шмат, што чалавечыя перажыванні губляюцца ў іх. Тут мы спрабуем зразумець (наколькі тое магчыма) – што адчувалі ды перажылі ахвяры дзяржаўнага гвалту.

Некаторыя нашыя суразмоўцы пакінулі Беларусь. Іншыя турбуюцца за сваіх блізкіх або баяцца далейшага пераследу, таму размаўляюць ананімна. Некаторыя нашыя героі – даўно ў палітычным жыцці Беларусі, і яны мелі мала ілюзіяў наконт існасці дзейнай улады, аднак нават у іх паслявыбарчы тэрор выклікаў шок. Іншыя – зацікавіліся палітыкаю толькі ўлетку 2020 года, і яны адкрылі сваю краіну з жахлівага боку. Былі і тыя, хто проста ішоў з працы або ў краму і трапіў у рукі сілавікоў. Гэта партрэт не толькі пацярпелых, але ў пэўнай ступені – беларускага грамадства.

Некаторых гісторыяў мы вырашылі не публікаваць, бо не можам цалкам пацвердзіць іх праўдзівасці.

Ацэнку таму, што адбывалася ў нашай краіне гэтымі месяцамі, мусіць даць незалежны суд. Аднак ужо цяпер можна без сумневаў сказаць, што мы сутыкнуліся з дзяржаўным тэрорам і катаваннямі.

Апраўдання катаванням і тэрору – няма. Ні з гледзішча беларускага заканадаўства, ні паводле міжнароднага права.

Падчас пратэстаў незалежныя медыі, у тым ліку журналісты «Белсату», таксама спазналі беспрэцэдэнтны ціск і катаванні. Шмат хто з калегаў быў вымушаны пакінуць Радзіму. Але гэта не спыніць нашае працы і не дапаможа схаваць дзяржаўных злачынстваў.