Мы не маем магчымасці паказаць, як выглядала пекла за сценамі пастарункаў ды ізалятараў. Мы не пабачым, як дзясяткі людзей душыліся ў цеснай камеры. У медыі дасылалі некалькі аматарскіх відэа таго, што адбывалася на Акрэсціна, і яны выкарыстоўваюцца ў нашых відэагісторыях.
Мы прасілі нашых герояў намаляваць найбольш запамінальныя моманты за час зняволення. Бальшыня малявала сцэны катаванняў. Некаторыя – штосьці абстрактнае: карціны светлае будучыні або камернага жыцця. Малюнкі мінімальна апрацоўваліся з тэхнічнага і мастацкага боку.
Галерэя малюнкаў – вашай увазе.