Білі мэтанакіравана ў патыліцу і па хрыбетніку. «Ратавала тое, што ў бусе не ставала месца, каб разгарнуцца, – згадвае Васіль. – Перавярнулі мяне і пачалі таптаць. Было разуменне, што ўсё – трэба ратаваць жыццё. Трапіў у палон, трэба дзеяць паводле сітуацыі». Былы дэсантнік тлумачыць, што сілавікам патрэбныя крыкі ды стогны, а ён проста пачаў паўтараць: «Ну ўсё хлопцы, ну ўсё».
Спыніўшы збіццё, амапаўцы загадалі Васілю зняць цяльняшку і парвалі яе. Супакоіўшыся, яны завезлі затрыманага на Акрэсціна. Там не збівалі і ўвесь час абяцалі выклікаць доктара, чаго гэтак і не адбылося. Зладзілі фармальны суд, і 14 наступных содняў мужчына заставаўся ў Жодзіне.