ЯНЫ СКАЗАЛІ, ШТО ЗАВЯЗУЦЬ НАС У ЛЕС І РАССТРАЛЯЮЦЬ
Вадзім (імя змененае)
ЯНЫ СКАЗАЛІ,
ШТО ЗАВЯЗУЦЬ
НАС У ЛЕС
І РАССТРАЛЯЮЦЬ
Вадзім (імя змененае)
Вадзім, як і сотні іншых затрыманых у першыя паслявыбарчыя дні, – пакінуў Беларусь. Перад размоваю малады чалавек нервуецца, паліць цыгарэту за цыгарэтай і доўга вагаецца: размаўляць з намі адкрыта ці ананімна. Дома засталася сям'я і ўсё вядомае яму жыццё, да якога калісьці хацелася б вярнуцца. Спачатку адказвае каротка, урыўкамі: «Білі ды білі», «Што там распавядаць – іншых нашмат мацней білі». Яго ж збівалі проста «балюча», самае горшае – быў неверагодны жах, якога Вадзім у жыцці не перажываў.

Жорсткае затрыманне без прычыны – Вадзім проста паліў каля крамы, РУУС, падвал, актавая зала. Першыя гадзіны затрымання малады чалавек згадвае ў дэталях. Дзясяткі ды сотні збітых мужчынаў, што ўкленчылі на бетоннай падлозе, і сілавікі, што збівалі з любой нагоды ці без. «Я асабліва ні пра што не думаў, я толькі хацеў, каб мацней не білі», – кажа ён. Але сапраўдны жах распачаўся раніцаю, калі па затрыманых прыехаў аўтазак.

Малюнак героя
Людзей літаральна закідвалі ў аўтазакі, галовамі наперад. Потым сілавікі змушалі затрыманых класціся адзін на аднаго. Вадзім кажа, што яму яшчэ пашанцавала, – ён ляжаў зверху на некалькі слаях людзей, якія задыхаліся пад цяжарам целаў. Чалавек побач ад болю выпаражніўся. Цягам усёй дарогі да Жодзіна людзей збівалі. Гэты працэс амапаўцы, смеючыся, называлі «рамонтнымі работамі».

Стаміўшыся ад збівання, амапаўцы паабяцалі складзеным штабялямі людзям: «Да Жодзіна вы не даедзеце. У лесе вас усіх пастраляем». Вадзім паверыў. Білі так моцна, што лёгка можна было паверыць: пасля гэтага можа чакаць толькі расстрэл.

Вадзім нават не трапіў на суд – дакументы згубілі. Яго вызвалілі праз некалькі дзён разам з іншымі асуджанымі ды не асуджанымі. Неўзабаве бацькам пачалі тэлефанаваць са Следчага камітэту. Ён пагадзіўся прыйсці на размову пра справу аб масавых закалотах, калі атрымае адпаведную позву. Не чакаючы афіцыйнага запрашэння, малады чалавек пакінуў краіну.

Гісторыя ў фармаце аўдыё: