У ПАМЯШКАННІ 5х5 МЕТРАЎ — 120 ЧАЛАВЕК
Станіслаў (імя змененае)
У ПАМЯШКАННІ
5х5 МЕТРАЎ —
120 ЧАЛАВЕК
Станіслаў (імя змененае)
Станіслаў размаўляе неахвотна. Кароткія фразы, пра сябе кажа мала – больш пра тое, як катавалі ды збівалі людзей побач. Мужчына ўвесь час падкрэслівае, што ягоная гісторыя яшчэ не самая страшная – маўляў, іншыя цярпелі нашмат страшнейшае. Мы лічым, што ягоны расповед проста вусцішны.

Ён не браў удзелу ў пратэстах, а проста вяртаўся з працы мостам цераз Свіслач увечары 11 жніўня. Яго сустрэлі амапаўцы з пытаннямі :«Што тут робіш? Ідзеш барыкады будаваць?» Калі Станіслаў адмовіўся разблакаваць свой тэлефон, яго, са словамі: «Гэта наш кліент, жорстка з ім» – закінулі ў аўтамабіль тварам у падлогу. Білі перадусім у пячонку і патыліцу. Потым Станіслава і яшчэ сотні затрыманых завезлі ў Ленінскае РУУС, пасля калідору з дзясяткаў амапаўцаў, што збівалі новапрыбылых, людзей паставілі ўздоўж сцяны, завязалі рукі ды паставілі на калені.

«Мяне моцна выцялі, закружылася галава, я ўпаў на асфальт і тут жа пачуў крык: «Яшчэ раз упадзеш, с*ка, болей не падымешся», – згадвае мужчына.

Каля чатырох дзясяткаў чалавек закінулі ў дворык унутры РУУС. Праз некалькі гадзінаў некаторыя стамляліся, сядалі на зямлю. Калі амапаўцы або міліцыянты заўважалі гэта – адразу пачыналі збіваць затрыманых. Уначы міліцыянты далі затрыманым вялікую бутэльку вады на ўсіх. Аднак АМАП забраў ваду з крыкам: «Каб вы ўсе здохлі ад смагі!»

Прыкладна а восьмай раніцы людзей пачалі перавозіць на Акрэсціна. Там зняволеных чакалі чарговыя два шэрагі амапаўцаў. Пад крыкі «Ганьба!» і збіццё яны загналі каля ста дваццаці чалавек у памяшканне прыкладна 5 х 5 метраў.

Малюнак героя
«У куце перапоўненага памяшкання стаялі бутэлькі з мачой – замест прыбіральні. Ледзьве хапала месца на тое, каб стаяць. Мы там прыціскаліся адзін да аднаго, каб хоць так, стоячы, паспаць», – згадвае Станіслаў. Там, без ежы, вады, без магчымасці нават сесці, сто дваццаць асобаў прабылі 12 гадзінаў. Некаторыя людзі былі настолькі збітыя, што ледзьве маглі бачыць. Станіслаў згадвае людзей з нагамі, прастрэленымі гумовымі кулямі. «На нашыя заклікі, груканне ў дзверы і просьбы пусціць медыкаў ніхто не адказваў. Мы прасілі вады, лекара, каб пусцілі ў прыбіральню», – адрывіста, сечанымі сказамі распавядае мужчына. Доктар праз некалькі гадзінаў усё ж прыйшоў. Увесь гэты час адбываліся пяціхвілінныя судовыя працэсы. Людзей, незалежна ад стану і сітуацыі, у якой іх схапілі, арыштоўвалі на 10–15 содняў.

Бліжэй да вечара людзі пачулі новыя аўтазакі ды страшныя крыкі дзясяткаў людзей. Зняволеныя падумалі, што прывозяць чарговых затрыманых, але яны памыляліся. «Нас выгналі на вуліцу, і мы зразумелі, што цяпер так крычаць будзем мы. Гэта крычалі тыя, каго выпускалі тае ночы. «Нас падзялілі на групы па некалькі дзясяткаў чалавек і выпадкова выбіралі асобаў з шэсць, каторых адводзілі да сцяны і збівалі або закідалі назад у тыя самыя камеры. Ніякага прынцыпу не было – бралі кожнага», – распавядае Станіслаў. Ягонай групе пашанцавала – іх выпусцілі ўсіх, толькі перад самым вызваленнем, амаль па ўсіх яшчэ раз прайшліся дубінкамі.

Наступным днём Станіслаў... пайшоў на працу. Дзе папрасіў прабачэння за сваю адсутнасць. Ягоны шэф прапанаваў узяць вольны дзень. «Я быў у такім стане... хоць трое содняў не спаў, але ўсё адно не хацелася. Толькі пад вечар ужо стома накрыла», – згадвае мужчына. Ён не звяртаўся па дапамогу, не прасіў грошай на лекаванне. «Мне дык нібыта менш перапала, чымся іншым. Само ўсё загаілася. Дапамогі не прасіў. Я бачыў людзей: як іх білі, і як мяне – розніца ёсць. У мяне проста сінякі і драпіны», – адмахваецца Стась.

Гісторыя ў фармаце аўдыё: