СТОГНЫ,
КРЫКІ — БЫЛО АДЧУВАННЕ, ШТО ВАРЫЦЦА КАЦЁЛ З ГРЭШНІКАМІ
Якаў Сухнат, 21 год
СТОГНЫ, КРЫКІ —
БЫЛО АДЧУВАННЕ,
ШТО ВАРЫЦЦА
КАЦЁЛ З ГРЭШНІКАМІ
Якаў Сухнат, 21 год
Якаў увесь час намагаецца перавесці размову на жарт. Ён шмат усміхаецца, з ім незаўважна пераходзім на «ты». Як і шмат хто з нашых герояў, кажа, што яму яшчэ пашанцавала, бо доўга яго не катавалі. Маладога чалавека затрымалі ўвечары 11 жніўня. Ён асцярожна вяртаўся дадому, чуў, што людзей хапаюць на прыпынках, таму пайшоў пешкі ды натрапіў на танаваны аўтобус з людзьмі ў цывільным.

Маладзёна кінулі тварам у падлогу аўтобуса і пачалі збіваць, вінавацячы ў каардынацыі пратэстаў. Выбілі пароль ад тэлефона, зайшлі ў Тэлеграм і пабачылі «звычайны Тэлеграм беларуса»: NЕХТА, «Свабода», «Белсат».

«У іх вочы крывёю наліліся. Яны схапілі мяне за валасы: «Глядзі ў вочы! – крычаць. – Хто твой інфарматар?» – Удар. – «Ты інфарматар!» Удар. Абсалютна бессэнсоўныя і дурныя пытанні», – згадвае Якаў.

Гэтак Якаў выглядаў праз некалькі дзён пасля допыту. Пасля збівання яго кінулі на падлогу буса, і адзін з людзей у цывільным паставіў яму нагу на галаву ды пачаў ціснуць. «Дзесьці паўхвіліны так стаяў, і я разумеў, што калі пакажу, што мне балюча, ён яшчэ мацней націсне і размажа мне твар», – распавядае маладзён. Гэтыя людзі ў цывільным завезлі Якава ва УУС Фрунзенскага раёну сталіцы.

У калідоры затрыманы паскардзіўся, што яго ванітуе. Папрасіўся на вуліцу, маўляў, каб не забрудзіць падлогі. Яго вывелі, аднак на свежым паветры спазмы спыніліся. «Тут падыходзіць тоўсты мужычок у балаклаве, пытаецца ў супрацоўнікаў: хто гэта? Тыя адказваюць, і ён кажа: «Не, так не пойдзе, давайце яго ў аўтазак, хай нашыя пазабаўляюцца», – распавядае Якаў. Забава ў аўтазаку палягала ў кіданні людзей на падлогу і мэтанакіраваным збіванні па нагах. На вуліцы той жа чалавек сілаю раскрыў Якаву рот, засунуў нейкую паперку і загадаў з'есці. Пасля ўсіх затрыманых – каля дзвюх соцень чалавек – кінулі ў спартовую залу.

Якаў распавядае, што яму моцна пашанцавала, бо людзі ў цывільным, якія прынялі яго ці то за інфарматара, ці то за каардынатара пратэстаў, з'ехалі, і далей да яго ставіліся, як да іншых затрыманых. У спартзале ўсе падпісвалі пратаколы аднаго ўзору. Маўляў, крычалі: «Свабоду Статкевічу» і «Света – наш прэзідэнт». Пасля быў пераезд на Акрэсціна. «Выганяюць з аўтазака, ты ідзеш крутымі сходамі, бачыш толькі ногі, у цябе рукі за спінаю, і цябе яшчэ б'юць», – апісвае Якаў прыём у ізалятар.

Малюнак героя
Увесь наступны дзень Яша правёў у двары Акрэсціна – укленчыўшы, апусціўшы галаву. Ён бачыў толькі свае ногі, сцяну ізалятару і берцы супрацоўнікаў. На той момант у хлопца ўжо была чэрапна-мазгавая траўма, і медыкі былі гатовыя шпіталізаваць яго.

Але ў апошні момант адзін з сілавікоў выцягнуў Яшу за шкірку з карэты хуткай дапамогі са словамі: «Усё, халява скончаная!» Гэтак Якаў дачакаўся суда. Суддзя абурылася, што збіты ў кроў малады чалавек не пагадзіўся з пратаколам, і дала яму 12 содняў арышту.

Далей быў прагулачны дворык, у якім трымалі каля 90 асобаў. Людзі грэліся, тулячыся адзін да аднога. Сесці было практычна немагчыма. Замест прыбіральні – вядро. «На 92 чалавек мы атрымалі тры бутэлькі вады па паўтара літра. І вось тыя людзі, што абдымаліся і дапамагалі адно адному, калі дайшла справа да вады, звярэлі».

Якаў згадвае, як затрыманыя пачалі крычаць, калі хтосьці выпіваў зашмат. Але спрэчкі спыніліся, калі яны пачулі гукі за сценамі свайго дворыку: «Мы чулі стогны, крыкі, было адчуванне, што варыцца кацёл з грэшнікамі. Мы зразумелі, што там працягваць збіваць людзей, і як нам пашанцавала, што мы тут».

На наступны дзень людзей вывезлі ў Слуцкі ЛПП, дзе ў адносна прымальных умовах Якаў правёў яшчэ содні. Пасля вызвалення малады чалавек паехаў у сталічны шпіталь хуткай дапамогі. «Там быў мурашнік: бегаюць дактары, валанцёры. Прыйшоў зняць пабоі. Доктар кажа: мы вас шпіталізуем, у вас страсенне мазгоў». Але Якаў не хацеў класціся ў шпіталь, як і большасць тых, хто прыйшоў засведчыць збіццё ў больніцы.

«Мне пашанцавала, – паўтарае маладзён, – большасць тых, хто выходзіў, былі ажно фіялетавыя, а ў мяне ўжо ўсё добра».

Гісторыя ў фармаце аўдыё: