Але праз тры дні Максіма і большасць іншых затрыманых пасля выбараў вызвалілі з гомельскага ізалятару, прымусіўшы падпісаць паперу аб наступным няўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах. Назаўтра мужчына паехаў у абласны шпіталь, дзе распавёў пра збіццё ў міліцыі. Пачаліся тэлефанаванні са Следчага камітэту. «Кажа мне: «Мы вас хочам усіх сабраць на 4-м паверсе РАУС, каб вы ўсе далі паказанні». Я падазраваў, што як толькі мы збяромся, мы ўсе нармальна ад'едзем на содні». Калі заклікі вярнуцца ў РАУС зрабіліся настойлівейшыя, Максім з сябрам доўга не думалі: «Я на мяжы так і сказаў: «Я іду на польскую мяжу па палітычны прытулак». Ён паўгадзіны штосьці спраўджваў, а потым – усё, шчаслівай дарогі.
Калі мы размаўлялі з Максімам, следчыя працягвалі ягоныя пошукі. Прыходзілі ды тэлефанавалі бацькам ды знаёмцам.