КАМЕРА ЗАБРАЛА БОЛЬШ ЗДАРОЎЯ,
ЧЫМ ЗБІЦЦЁ
І КАТАВАННІ
Антон (імя змененае)
КАМЕРА ЗАБРАЛА БОЛЬШ ЗДАРОЎЯ,
ЧЫМ ЗБІЦЦЁ
І КАТАВАННІ
Антон (імя змененае)
Антон відавочна рыхтаваўся да размовы. Ён прыгадвае дужа шмат падрабязнасцяў. Яны з жонкаю не першы раз у дэталях паўтараюць сваю гісторыю. Сям'я намагаецца атрымаць статус уцекача ў адной з еўрапейскіх краінаў. Згадвае, што, калі ў Беларусі вымкнулі інтэрнэт, ім давялося выцягнуць стары тэлевізар. Адтуль і даведаліся афіцыйныя вынікі выбараў.

«Я адчуваў гэта як перамогу нарэшце – праз 26 гадоў. Ярмошына і ўсе гэтыя лічбы падаваліся канвульсіяй рэжыму. Я хацеў пабачыць пачатак канца», – кажа ён. Калі маладыя людзі ішлі дадому, запыталіся дарогу ў амапаўцаў. «Цяпер гэта выглядае неверагодна дурным намерам», – смяецца Антон.

Адзін з сілавікоў загадаў адкрыць заплечнік, і пакуль Антон яго здымаў, іншы пачаў збіваць мужчыну. Трое амапаўцаў закінулі яго ў аўтобус да чарговае групы сваіх калегаў. Яны працягнулі збіццё, патрабуючы разблакаваць тэлефон і паказаць медыяфайлы. Антон мяркуе, што сілавікі насамрэч чакалі, што затрымаюць нейкіх узброеных людзей або прынамсі каардынатараў пратэсту. Пабачыўшы збольшага пусты смартфон, сілавікі трохі разгубіліся, пакуль не прыйшоў загад: «Пакуем усіх!», і працягнулі збіваць.

«Я ляжаў на падлозе, сцякаючы крывёю, зверху, паставіўшы на мяне нагу, стаяў амапавец, пакуль усё новых людзей закідалі ў аўтобус і збівалі», – згадвае Антон. Нават тады мужчына спадзяваўся, што цяпер іх завязуць у аддзяленне міліцыі, прымусяць падпісаць нейкую паперку пра адсутнасць прэтэнзіяў да праваахоўнікаў і адпусцяць дадому.

«Я быў упэўнены, што нават штраф плаціць не давядзецца, бо краіна прачнецца іншай. І я думаў, што праз пару дзён змагу пасмяяцца з гэтымі амапаўцамі над тым, што адбывалася», – згадвае ён. Аднак іх завезлі не ў пастарунак, а на Акрэсціна. Некалькі гадзінаў сотні затрыманых стаялі перад шэрым мурам. За кожны рух, за кожнае пытанне начную цішыню перарывалі глухія ўдары дубінак.

«Хтосьці пачынаў плакаць, прасіў адпусціць, калі хтосьці плача і крычыць – б'юць мацней, каб прымножыць жах», – распавядае Антон. Потым групу з 15 чалавек завялі ў калідор, загадалі раздзецца і перапісалі звесткі. Усё суправаджалася няспыннымі пабоямі. Затым іх закінулі ў камеру на 6 месцаў. Агулам там было каля трох дзясяткаў чалавек.

Малюнак героя
Тры дні яны правялі ў маленькай камеры. Па сценах сцякалі кроплі ад поту і дыхання трыццаці асобаў. Антон згадвае, што гэты час адняў больш здароўя, чым катаванні і збіццё. Закрытыя вокны, амаль герметычныя дзверы. Толькі наглядач часам прыадчыняў кармушку, каб прыкрыкнуць на зняволеных. Два наглуха закрытыя акны і высокія столі – дыхаць не было чым. «У першую ж раніцу ўсе трыццаць чалавек у камеры прачнуліся з заплылымі ад гною вачыма, мы пачалі смярдзець, часацца, мы смярдзелі, як трыццаць потных мужыкоў, якіх білі», – распавядае Антон.

Мужчына ўпэўнены, што амапаўцы, на Акрэсціна былі пад уздзеяннем нейкіх псіхатропных рэчываў. «Тыя, што затрымлівалі, – білі, каб біць. Звычайна, без лютасці. А ўнутры былі людзі... яны насамрэч збівалі так, каб адняць здароўе. Калі мы апынуліся там – надзея знікла», – распавядае Антон. Ён распавядае пра дзясяткі людзей, якія ад збіцця не вытрымлівалі ды спаражняліся. Іх прымушалі выціраць усё ўласнай адзежаю. Згадвае астматыка, якога працягвалі збіваць і падчас прыступу, а потым, абліўшы вадою, за нагу закінулі ў камеру. Антон таксама, як і Мікалай, бачыў у двары Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў два целы, накрытыя тканінаю. Ці былі тыя людзі жывымі, ён не ведае.

У двары Акрэсціна паставілі штосьці кшталту помніка – на смеццевы бак паклалі каску і прыхілілі шчыт. «Амапаўца забілі, мразі! Калі даведаюся, хто, вам п***!» – крычаў адзін з сілавікоў. Нават афіцыйна пра смерць з боку сілавікоў не паведамлялася. Антон не ведае, ці амапаўцы гэтак пужалі затрыманых, ці сапраўды атрымалі звесткі пра смерць аднаго са сваіх.

Пасля сімвалічнага суда праз скайп, дзе кожны атрымліваў 13–15 содняў, людзей пачалі выпускаць. У двары амапавец спытаў Антона, ці ведае ён, чаму сюды трапіў. Той адказаў, што, вядома, усё разумее, шкадуе пра ўдзел у пратэстах і абяцае больш ні ў чым не браць удзелу. «Як я зразумеў – гэта быў правільны адказ. Мне далі штосьці падпісаць, але я не мог падняць вачэй, каб пабачыць, за што падпісваюся. Тых, хто казаў, што проста ішоў побач і ні ў чым не браў удзелу, пачыналі збіваць і вярталі ў камеры», – згадвае Антон. Перад вызваленнем нават тых, хто адказаў «правільна», яшчэ раз білі.

Сустрэўшыся пасля вызвалення, сям'я амаль адразу пастанавіла з'ехаць з Беларусі. Пры канцы Антон згадвае цікавую дэталь – забраўшы рэчы з Акрэсціна, ён знайшоў у сваім Тэлеграме некалькі каналаў, на якія не быў да гэтага падпісаны. Ён мяркуе, што гэткім чынам амапаўцы могуць хутка зразумець, ці затрымлівалі чалавека раней, і раіць кожнаму, у каго разблакоўвалі тэлефон, спраўдзіць свае падпіскі.

Гісторыя ў фармаце аўдыё: