Відэа з Дзянісавым затрыманнем абляцела ўсе сацыяльныя сеткі яшчэ да таго, як ён апынуўся на волі. Мужчына разам з іншымі байкерамі сабраўся папіць кавы ў сталічным раёне Уручча, але месца, куды яны хацелі пайсці, было зачыненае. Тады кампанія вырашыла паехаць у іншую кавярню. Яны праехалі літаральна колькі метраў, як перад імі з'явілася машына ДАІ. Выскачылі людзі ў форме ДАІ, сталі забіраць ключы і крычаць, каб усе злезлі з матацыклаў. Адзін даішнік дастаў табельную зброю. Дзяніс да апошняга быў упэўнены, што тыя правераць дакументы і адпусцяць, але дакументы нікога не цікавілі.