«Нябачная траўма»
Асабістыя гісторыі пра паўсядзённасць беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад псіхалагічнага гвалту з боку ўладаў альбо праваахоўных органаў

З пачатку жніўня шмат якія сусветныя медыі публікуюць гісторыі пацярпелых людзей з Беларусі, падымаючы тэмы фізічнага і сексуальнага гвалту, але практычна не гавораць пра тое, як рэпрэсіі рэжыму паўплывалі на эмацыйны стан людзей.

Казаць прынята пра катаванні ды гады ў турме (і аўтаркі праекту ніяк не аспрэчваюць важнасці асвятлення злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых у Беларусі). Праблема ў тым, што на фоне жахлівых дэталяў аб катаваннях, збіванні, незаконных затрыманнях – мы часта не заўважаем іншых праяваў рэпрэсій, больш паўсядзённых. Аб перманентным страху, бяссіллі, параноі або цяжкасцях вымушанага выезду з краіны не гавораць зусім, бо «ёсць праблемы больш сур'ёзныя». Таму тысячы беларусаў і беларусак застаюцца са сваімі траўмамі сам-насам, нікім не пачутыя, не заўважаныя, нябачныя.

Леся Пчолка: суаўтарка праекту, фатографка з Беларусі

Прайшло больш за шэсць месяцаў. Мы неверагодна стаміліся. Рэпрэсіі ў нашым жыцці сталі нормай штодзённасці. Людзі губляюць надзею і з'язджаюць з краіны, закрываюць бізнес, кавярні, бары, галерэі. Сітуацыя з COVID-19 у Беларусі катастрафічная. Тыя, хто застаўся, укладаюць сілы ў выбудоўванне сваёй альтэрнатыўнай дзяржавы, з гарызантальным кіраваннем і ўзаемным падтрыманнем. У ёй не патрэбныя прэзідэнты, урад і ідэалогія, і гэта таксама перамога – мы прачнуліся. Але нашая калектыўная псіхалагічная траўма цяпер будзе з намі заўсёды. Мы шмат гаворым пра гэта сярод сяброў, але медыі пра гэта пішуць рэдка. Нам трэба прызнаць гэта і навучыцца з гэтым жыць. Перастаць асуджаць тых, хто не знаходзіць у сабе сілаў змагацца, хто баіцца выходзіць з дому, тых, хто з'ехаў. Мы жывем у стане вайны, нам трэба берагчы ўласнае здароўе, фізічнае і псіхалагічнае.

Каця Памазаная: суаўтарка праекту, праваабаронца з Украіны

Як казаць пра страту апетыту на фоне стрэсу і страху, калі твой сусед ляжыць у бальніцы пасля збівання міліцыяй? Як скардзіцца на адсутнасць сілаў у працы, калі каго-небудзь з тваіх сяброў замкнулі на 15 содняў, а потым яшчэ на 15 содняў?.. Складана не параўноўваць, гэтак жа складана не абясцэньваць. Таму мы вырашылі стварыць маленькі ды лаканічны праект, які, спадзяемся, зробіць унёсак у нармалізацыю размоваў пра эмоцыі ды псіхалагічныя траўмы. Траўмы, нанесеныя бесчалавечным аўтарытарным рэжымам.

Каця Памазаная і Леся Пчолка правялі серыю глыбінных інтэрв'ю з людзьмі, якія пацярпелі ад псіхалагічнага гвалту. Іхнія гісторыі, дапоўненыя фотаматэрыяламі, можна прачытаць тут. Калі вы жывяце/жылі ў Беларусі ды актыўна ўключаныя ў пратэставы рух, то ў кожнай з гэтых гісторыяў вы зможаце пабачыць сябе, уласныя перажыванні ды страхі. Усе гісторыі розныя, але іх аб'ядноўвае адчуванне татальнай несправядлівасці ды надзея на перамены.

У праекту ёсць свой Instagram і бот у Telegram, і калі вы хочаце падзяліцца ўласнай гісторыяй, пачуць параду або проста напісаць некалькі словаў, – аўтаркі праекту будуць радыя любой зваротнай сувязі!

ГЕРОІ ПРАЕКТУ
Максім
«Толькі з часам я зразумеў, што траўмаваны»
Глеб
«Гэта сталенне ды сінякі, што патрэбныя любой нацыі, але яны прыйшліся менавіта на нашае пакаленне, і перажываць гэта ўсё – менавіта нам»

Ната
«Потым наступіў момант жаху, калі я зразумела, што не магу нічым займацца...»
Алеся (ананімна)
«Немагчыма да канца апісаць, наколькі ты пачуваешся ўразлівым, калі жывеш у Беларусі ды ўдзельнічаеш ва ўсіх гэтых падзеях»
Аляксандр
«Такое пачуццё, быццам я проста ўцёк, а мог бы далей працягваць змагацца, нягледзячы ні на што»

Каментар і парады псіхалагіні

«Нармальны водгук на ненармальнасць таго, што адбываецца»
Падзеі апошніх месяцаў у Беларусі пакінулі шмат шнараў на нашым «калектыўным целе». Цела памятае ўсё, цела не забывае. Цела ў шоку, цела сціскаецца, замірае, б'е, бяжыць, не рухаецца. Цела не можа расслабіцца, цела скурчваецца спазмай, цела нямее. Мы губляем сэнс, мы робімся звышпільнымі ды рэактыўнымі, мы можам перажываць балесныя «флэшбэкі», мы можам горка плакаць, мы можам злавацца, мы можам адчуваць сябе ў пастцы, губляць сон і апетыт, задавальненне ад звыклых рэчаў, працы, адносінаў. Мы можам адчуваць сябе нямымі, прыніжанымі, што нас не разумелі. Мы можам адчуваць бездапаможнасць і страту кантролю, а таксама немагчымасць звярнуцца па падтрымку і рэсурсы, нават калі яны ёсць.
Траўма – эпізод такога ўзрушэння нервовай сістэмы, з якім чалавек не можа даць рады звычайнымі спосабамі – праз недахоп адэкватнага падтрымання, рэсурсаў, часу.