Дадому. Яны вяртаюцца бараніць сваю зямлю
Украінцы ў аб'ектыве Надзеі Бужан

Фатографка Надзея Бужан з'ездзіла на мяжу з Украінай і паразмаўляла з людзьмі, якія ўцякаюць ад вайны. «Сярод роспачы і болю я ўбачыла радасць ад сустрэч з роднымі і палёгку ад таго, што ўдалося вырвацца з пекла. Выслухала шмат розных, але і адначасова падобных гісторый. Яны не хочуць вайны. Яны не разумеюць, чаму сусед прыйшоў у іх дом забіваць», – кажа Надзея.

«Назіраючы за ўцекачамі, я не адразу заўважыла іх – людзей, якія ішлі ў адваротным ад Польшчы кірунку. Яны хутка, нават нібы спяшаючыся, праходзілі міма мяне. Хтосьці з іх ішоў цэлымі групамі, хтосьці быў адзін. Я зразумела, што гэтыя людзі ідуць на пашпартны кантроль, каб патрапіць ва Украіну. Перыядычна людзі кідалі позірк на ўцекачоў, іх позіркі сустракаліся. Гэтыя людзі ішлі дадому, нягледзячы на тое, што там – вайна», – дадае фатографка.

У гэтым матэрыяле фатаграфка сабрала серыю партрэтаў украінцаў, у якіх быў шанец застацца ў бяспецы, але яны зрабілі іншы выбар. Гэта людзі, для якіх скласці рукі і проста назіраць за тым, як знішчаюць іх краіну, горш за страх смерці. Гэта людзі, у якіх не засталося страху.
Надзея Бужан

Фатографка з Беларусі, нарадзілася ў Петрыкаве Гомельскай вобласці. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ. Пачала кар'еру фотакарэспандэнта ў газеце «Звязда», куды трапіла па размеркаванні. Супрацоўнічала з Tut.by. Падчас падзей 2020 года працавала на вуліцах Менску для «Нашай Нівы». За свой здымак Вольгі Севярынец, якая марна чакае выхаду свайго каханага мужа Паўла з Акрэсціна, атрымала другое месца ў намінацыі «Spot news» у конкурсе «World Press Photo».

Галіна
Івана-Франкоўск
Ад выбуху ў аэрапорце каля нашага гораду прачнулася ўнучка і пачала плакаць. Было страшна, канешне. Таму прывезла ўнучку да дачкі і вяртаюся дадому ва Украіну. Удомку мяне чакае толькі сабачка. Я нарадзілася ў Расеі, але мая радзіма – Украіна, бо жыву тут ужо больш за 40 год. Я ненавіджу Пуціна і лічу, што расейскі народ павінен патрабаваць, каб ён спыніў гэтую вар'яцкую вайну. Я застаюся жыць дома. Я не баюся. Я спадзяюся і веру, што ўсё будзе добра.

Валерый
Дняпро, Крывы рог
Прыехаў на працу ў Польшчу, але прыйшлося вярнуцца. Як не ехаць? Дома ж – усё. Сям'я, бацькі, дзеці – трэба ехаць. Там мая рэчка, мае пчолы, мой дом. Не можна гэта камусьці проста падарыць, аддаць. Быў гатовы абараняць сваю краіну ўжо 8 год як. Проста менавіта цяпер прыйшоў той момант, калі ўжо трэба паказаць сваё меркаванне. Навошта я еду, калі можна падвергнуцца вялікай рызыцы? Дык я ж дадому прыехаў, ёлкі-палкі. Так што ўсё будзе добра. Калі звяртацца да рускіх, то сказаў бы ім: «Рускія, з'язджайце дадому, зрабіце ў сябе парадак для пачатку».

Анастасія і Любамір
Львоў
Анастасія: Мы з хлопцам былі на адпачынку. Едзем дадому забраць маіх дзяцей і адвезці іх да мамы ў Нямеччыну. Потым зноў вяртаюся ў Львоў. Чаму я еду ва Украіну? Таму што гэта мая зямля, я не буду з яе ўцякаць. Больш за тое, я ўпэўненая, што калі зараз я не выстаю, то прыйдуць мае дачкі, якія павырастаюць, і тады яны ад гэтага Крамля каменя на каменні не пакінуць. Таму што будзе наступнае пакаленне, яшчэ далей ад савецкай улады. І каб такое адбылося, я застаюся шчыраю перад сабою. А я не магу быць сабою, седзячы дзесьці там. Я павінна быць з украінцамі ў гэты час, са сваімі сябрамі, роднымі. Я не буду нікуды ўцякаць, мне няма куды ўцякаць, ад сябе не ўцячэш нікуды.

Любамір: Як толькі ўсё пачалося мы выехалі дадому з Нямеччыны. Аўтамабільная дарога займае трохі часу, засталіся на ў Кракаве і зараз во толькі даехалі. Адчуваю абавязак, таму што хто як не мы будзем бараніць нашую зямлю – гэта з аднаго боку. З іншага боку, я працую ў музеі, я – гісторык і музеязнаўца. Я чалавек, які павінен зберагаць культурную спадчыну. Я лічу, што гэта цяпер мая галоўная місія ва Украіне.

Сяргей
Белая царква
23 лютага мы з жонкай паляцелі адпачываць на Кіпр. Пераночылі там і на наступную раніцу даведаліся пра падзеі. Адразу паехалі ва ўкраінскую амбасаду, каб зразумець, як патрапіць дадому, бо паветраную прастору закрылі. Набылі квіткі на першы бліжэйшы рэйс да Кракава і так апынуліся на мяжы тут, чакаем цягнік. Зразумела, што ў нас былі нейкія здагадкі, што такое можа адбыцца. Мы ўжо апошнія 8 год знаходзімся ў стане перманентнай вайны. Ужо стаміліся баяцца. Але ж усё адно не чакалі, што можа адбыцца так раптоўна. Цяпер трэба абараняць краіну.

Дзяніс
Залатаноша, Чаркаская вобласць
Апошнія гады я працую ў Польшчы. Я не ведаю, што можа быць яшчэ горш за тое, што адбываецца цяпер ва Украіне каб прымусіць нарэшце вярнуцца дадому. Звычайна ты прыязджаеш дадому адпачыць ад усіх праблем, а калі праблемы дома, то вельмі дзіўна чаму ўсе бягуць замест таго, каб падняцца. Я зараз ішоў на мяжу, глядзеў на тое, як шмат украінцаў бяжыць, і ў мяне ўнутры проста цішыня, не хочацца нічога пра гэта казаць нават. Я проста ўяўляю, якія зараз шум, выбухі, страляніна ў маёй краіне. Дык я лепш туды пайду, чым буду глядзець на твары людзей, якія збягаюць. Я не маю права кагосьці асуджаць за іх выбар. Гэта выбар асабісты. Проста людзі яшчэ не разумеюць, што ім прыйдзецца жыць разам з многімі памылкамі.

Таксама як мы на сваім досведзе запэўніваемся ў тым, што жыццё кудысьці бяжыць і яно – вялікая памылка. Ты расцеш – і досвед расце разам з табой. Таму кожная памылка і ёсць досвед. Я гатовы прыняць, што дзяцей і жанчын трэба абараняць. Калі не сваімі рукамі, дык хаця б даць магчымасць выйсці з такой сітуацыі. Але самастойна разумею, калі такіх, як я, будзе багата, то мы зможам адстаяць свае намеры. Душу і цела мы пакладзем за сваю свабоду. Пакажам, што мы браты казацкага роду. Думаю, гэтыя словы заўжды актуальныя.

Мой брат адслужыў тэрміновую службу ў Жытоміры і зараз адразу, пасля таго, як пачалася вайна, ён на другі дзень быў гатовы і пайшоў добраахвотнікам у войска, каб абараняць сваю краіну. Я не ведаю, як нават перадаць унутраны стан, калі твой малодшы брат і бацька ідуць абараняць краіну, а ты сядзіш і глядзіш, што будзе далей. Ніякі нармальны чалавек так не зробіць.

Браты Уладзімір, Дзмітрый і іх сваяк Віталь
Сінельнікава, Днепрапетроўскай вобласць
Уладзімір: «Прыехалі разам з братам і сваяком месяц таму ў Польшчу, вучыцца на дальнабойшчыкаў. Вучоба скончылася, павінны былі «па-нармальнаму» ехаць дадому, цяпер едзем, таму што трэба ехаць. Нашы ўсе сваякі прасілі, каб мы не вярталіся. Казалі, што ў нас ёсць ідэальны шанец застацца жывымі. Але як можна, калі ты кожны дзень атрымліваеш такія навіны са сваёй зямлі? Можна хавацца ад вайны, але загінуць у аўтакатастрофе. Усе мы ходзім пад Богам. Трэба дапамагаць і малітвай і справай».

Дзмітрый: «Мы маглі б застацца ў Польшчы ці Нямеччыне, але трэба ехаць да родных, бо там жа ўсе. Ваяваць і зброю ў рукі браць не буду. Я не хачу забіваць. Мы сям'ёй верым у Бога і ён кажа «хто меч возьме, ад яго загіне». Але калі будзе патрэбная нейкая дапамога – буду рабіць усё, што ў маіх сілах, каб абараніцца. Магчыма кіроўцам, медбратам ці хоць кухарам. Едзем на сваю радзіму. Як потым жыць, калі ты тут у бяспецы, а хтосьці можа загінуць? Якое будзе жыццё, калі такое здарыцца? Калі ўжо і загінем, то ўсе разам».

Віталь: «Мы шукалі такую працу з магчымасцю заўсёды вяртацца на сваю радзіму, з магчымасцю прыязджаць і з'яджаць. Нас падчас вучобы тут нечакана застала вайна. Дома сем'і, дзеці. Як мы іх кінем? Гэта ж нават не патрыятычна».

Аляксандр
Чаркаская вобласць
Я звычайны зваршчык. Служыў у арміі, у 2015 годзе ў АТО прымаў удзел у абароне сваёй краіны. Калі ўсё пачалося я вырашыў ехаць дадому. Камусьці ж трэба абараняць сваю радзіму. Там мая сям'я, дачка і сын, свой дом і свая зямля. Мая жонка таксама не хоча з'язджаць. Калі мой сын вырашыць далучыцца да абароны – гэта будзе ягоным рашэннем, і я буду яго падтрымліваць. Мы, украінцы, любім свабоду.

Андрэй
Чарнігаўшчына
Я 15 год жыву ў Італіі і вяртаюся ва Украіну адтуль. Мы з жонкай даўно сочым за тым, што адбываецца з нашай краінай. Апошнім часам там быў такі накал, што немагчыма было, каб нічога не адбылося. І калі ранкам яна прачытала навіны, то разбудзіла мяне і сказала «Андруш, падымайся, бо там вайна». Я ведаў, што калі штосьці пачнецца, то я вярнуся. Бо гэта мая зямля, там мой брат, пахаваны мой бацька. Маці засталася ў Італіі і калі я сказаў, што еду дамоў, спачатку не зразумела, вельмі расхвалявалася. Але потым яна прыняла мой выбар і перад ад'ездам проста сказала мне: «Беражы сябе». Бо яна ведае, што там у яе яшчэ адзін сын. Абараняць для мяне значыць – ахоўваць зямлю, не даваць ворагу прасоўвацца па ёй. Яны прыйшлі на нашу зямлю забіваць нас, вы ўяўляеце? Яны прыйшлі на нашу зямлю забіваць нас і яны не перад чым не спыняюцца. Я не фаталіст і разумею, што магу загінуць, але мае ўнутраныя пачуцці ўсе іншыя перакрываюць.

Воля
Івана-Франкоўская вобласць
Зранку мы прачнуліся ад таго, што наш дом хістаўся, выбухнуў аэрапорт, склады з керасінам і мы адчулі ўдарную хвалю. Я вывезла дзяцей і маму з паламанай рукой, і цяпер вяртаюся назад. Я еду дадому, там мой муж, мой бацька, сабака. Гэта мая краіна. Як я збіраюся абараняцца? Ну, я добра страляю.