У мяне была магчымасць зʼехаць з Беларусі, напрыклад, у Амерыку. Але не наважылася. Па-першае, сямʼя, па-другое, мне мая краіна падабалася, я ў яе вельмі верыла, дый цяпер веру. Да таго ж я разумела, што мой фінансавы дабрабыт у Штатах будзе нашмат лепшы, а што датычыць сацыяльнага статусу – не факт. Для мяне было важна атрымаць вышэйшую адукацыю, а ў Амерыцы давялося б усё пачынаць з нуля.
У Менску ў мяне быў свой джаз-бэнд, хадзіла на танга, але з працай было дрэнна. Толькі пасля разводу пастанавіла зʼехаць у Расею працаваць, пачаць усё спачатку. У Маскве я была студэнткай, і горад мне не вельмі спадабаўся. Але з часам прызвычаілася: цяпер Масква стала больш добраўпарадкаванай, людзі сталі іншымі.