«Нармальны водгук на ненармальнасць таго, што адбываецца»
Каментар і парады эксперткі
Падзеі апошніх месяцаў у Беларусі пакінулі шмат шнараў на нашым «калектыўным целе». Цела памятае ўсё, цела не забывае. Цела ў шоку, цела сціскаецца, замірае, б'е, бяжыць, не рухаецца. Цела не можа расслабіцца, цела скурчваецца спазмай, цела нямее. Мы губляем сэнс, мы робімся звышпільнымі ды рэактыўнымі, мы можам перажываць балесныя «флэшбэкі», мы можам горка плакаць, мы можам злавацца, мы можам адчуваць сябе ў пастцы, губляць сон і апетыт, задавальненне ад звыклых рэчаў, працы, адносінаў. Мы можам адчуваць сябе нямымі, прыніжанымі, што нас не разумелі. Мы можам адчуваць бездапаможнасць і страту кантролю, а таксама немагчымасць звярнуцца па падтрымку і рэсурсы, нават калі яны ёсць.

«Траўма – эпізод такога ўзрушэння нервовай сістэмы, з якім чалавек не можа даць рады звычайнымі спосабамі – праз недахоп адэкватнага падтрымання, рэсурсаў, часу».
Траўма – эпізод такога ўзрушэння нервовай сістэмы, з якім чалавек не можа даць рады звычайнымі спосабамі – праз недахоп адэкватнага падтрымання, рэсурсаў, часу.
Гэта немагчымасць перажыць нейкую падзею, у выпадку беларусаў і беларусак – шэраг інтэнсіўных, нечаканых, жорсткіх, страшных падзеяў, якія паўтараюцца. Цэлы замарожаны комплекс думак, пачуццяў, рашэнняў у момант траўмавальнай сітуацыі – які немагчыма перапрацаваць або асіміляваць. Любы напамін аб сітуацыі можа актуалізаваць гэты комплекс, тады траўма «баліць» – і чалавек зноў і зноў перажывае эмоцыі, якія перажываў у сітуацыі траўмы.

Траўматычныя падзеі могуць таксама несці ў сабе дадатковы сэнс – крушэнне нашых базавых ілюзіяў: аб бессмяротнасці, справядлівасці свету, прастаце ўладкавання свету, уласнай недатыкальнасці і абароненасці. Траўматычны досвед робіцца не проста «жыццёвым досведам». Траўма арганізуе асобу вакол сябе. Фармуе не толькі нашыя негатыўныя ўяўленні пра свет, але і пра саміх сябе.

Нават калі мы наўпрост не пацярпелі, важна памятаць, што многія з нас носяць у сабе траўму сведкі. Гэта падобныя змены ва ўнутраным досведзе чалавека, якія ўзнікаюць у выніку эмпатычнай уцягнутасці ў адносіны з тымі, хто перажывае траўматычны стан, альбо ў выніку таго, што мы былі сведкамі чужога сутыкнення з гвалтам.

Акрамя таго, застаючыся ў сітуацыі вострага працяглага стрэсу, мы можам адчуваць «вывучаную бездапаможнасць» – прыгнечаны стан, які ўзнікае ад бясплоднасці ўласных дзеянняў.

Псіхіка не хоча, каб мы зламаліся, псіхіка спрабуе хоць нейк перапрацаваць тое, што адбываецца вакол, і тое, які водгук усё гэта выклікае ўнутры; спрабуе ўбудаваць усё, што адбываецца, у карціну свету – хоць крыва, хоць наўскос, «пражаваць» нейкую надзвычайную плынь інфармацыі пра боль, пакуты, гвалт і несправядлівасць.

Кожны прыстасоўваецца як можа: хтосьці з дапамогай крэатыву, або партызаншчыны, гумару, або агрэсіі, калектыўных дзеянняў і ўзаемадапамогі, адзіноты і ізаляцыі. Маленькія акты супраціву і пераадолення сплятаюцца ў агульную канву пратэсту, нязгоды з тым, што адбываецца.

Розныя стратэгіі выжывання – не горшыя ці лепшыя за іншыя. Паспрабуйце не асуджаць уласных спосабаў спраўляцца і таго, як навакольныя спраўляюцца з тым, што адбываецца. Усё, абсалютна ўсё, што адбываецца з намі, – нармальна. Гэта нармальны водгук на ненармальнасць таго, што адбываецца.

Калі мы не можам паўплываць на стрэсагеннае асяроддзе, усе рэсурсы асобы мусяць быць накіраваныя на паляпшэнне ўласнага стану «тут і цяпер».

Мы ўжо спраўляемся – нават калі выяўляем у сябе дзіўныя і страшныя сімптомы, маркеры траўматычных перажыванняў, якія я згадвала вышэй. У кожны момант часу мы робім усё магчымае, каб заставацца жывымі.

Складана, але важна нагадваць сабе, што тое, што адбываецца з намі апошнія месяцы: гвалт, які б'е пад дых, гнюсны, усёахопны – толькі частка нашага досведу. У самыя цёмныя моманты здаецца, што ўсё прасякнутае болем, але жыццё нашмат большае за траўму, мы і наш пачуццёвы досвед – нашмат большыя. І насуперак халоднаму жаху, насуперак нявызначанасці, мы выбіраем адно: жыць.

Што рабіць?
1. Назавіце рэчы сваймі імёнамі: тое, што з вамі адбывалася, або тое, чаму вы сталі сведкам – ці было гэта страшным, агрэсіўным, бесчалавечным, жорсткім, што палохае? Ці было гэта гвалтам? Ці было ў вас адчуванне страты кантролю?

2. Паразмаўляйце з тымі, каму давяраеце, з тымі, хто разумее, з тымі, хто быў сведкам таго ж, што і вы, з тымі, з кім бяспечна. Каб выгаварыцца. Папрасіце аб тым, што вам сапраўды неабходна ў гэтай размове: маўклівая прысутнасць, эмацыйная зваротная сувязь, абмен досведам, які падтрымлівае тактыльны кантакт, запыт на дапамогу і практычныя парады, інфармацыйнае падтрыманне, дапамога з тым, каб звярнуцца да профільных спецыялістаў.

4. Дазвольце сабе адчуваць. Гэта складаней, чым гучыць. Эмоцыі – гэта маркер таго, што з намі адбываецца ў кантакце з вонкавым светам, магчымасць зразумець, якія нашыя патрэбы ў гэтым кантакце не здаволеныя. Эмоцыі могуць быць інтэнсіўныя, але не разбуральныя. Плачце, калі хочацца плакаць, тупачыце нагамі – калі злуяцеся, сумуйце па страчаным пачуцці бяспекі. Якімі б ні былі пачуцці, задайце сабе пытанне: што для вас цяпер магло б быць падтрымкай, калі вы адчуваеце (падставіць апісанне вашага эмацыйнага стану)?

5. Даверцеся целу, рушце за ім – спіце колькі трэба, ежце, рухайцеся так, як хочацца, ці не рухайцеся; ляжыце згарнуўшыся абаранкам, калі гэтага сапраўды хочацца, паспрабуйце адчуць асалоду ў тым, што можна «схавацца і замерці».

6. Вызначце для сябе трыгеры: якія падзеі/месцы/сюжэты/гісторыі прымушаюць вас зноў адчуваць траўматычныя перажыванні і адгукаюцца балючымі флэшбэкамі? Гэта важна разумець для таго, каб вы не палохаліся сваіх рэакцыяў. Па магчымасці, мінімізуйце верагоднасць сутыкнення з трыгерамі.

7. Абмяжоўвайце чытанне навінаў і прагляд траўматычнага кантэнту. Інфармацыя пра гвалт, з якім сутыкаюцца людзі з рэферэнтавай групы, выклікае ў нас такі ж водгук, як і ў выпадку, калі б мы самі былі на іх месцы.

8. Звярніцеся па псіхалагічную дапамогу. Яе можна знайсці тут, тут альбо тут.

9. Знайдзіце свае шляхі супраціву і актыўнасці, якія могуць вас падтрымліваць, вярніце ўласную суб'ектнасць – тут важна ўспомніць пра тое, што прыносіць вам задавальненне, радасць, прыемны цялесны водгук, што напаўняе і супакойвае. Пошук рэсурсаў і ўменне да іх звяртацца ў складаныя моманты – важная частка працэсу ачуньвання. Нагадайце сабе, што жыццё нашмат большае, чым траўма, чым тое, што з вамі здарылася, нават калі ў бягучым моманце здаецца, што ўсё згарнулася да нейкай адной падзеі.

Міла Вядрова
Псіхолаг, трэнерка, арт-актывістка. Менск, Беларусь