СПЕЦПРАЕКТ «БЕЛСАТУ»
РАЗВІТАННЕ
З КАЛІНОЎСКІМ
Усё пра пахаванне герояў у Вільні
РАЗВІТАННЕ
З КАЛІНОЎСКІМ
Усё пра пахаванне герояў у Вільні
ЦЫРЫМОНІЯ
Дзе: Вільня, Літва
Калі: 20–24 лістапада 2019 года

Мы пакажам цырымонію пахавання паўстанцаў у жывым эфіры «Белсату». Пачатак 22 лістапада а 10:00 паводле менскага часу.
Труны з парэшткамі паўстанцаў, у тым ліку і лідара паўстання Кастуся Каліноўскага, перанясуць у Ніжні замак (Палац уладароў).
20 ЛІСТАПАДА, СЕРАДА
22 ЛІСТАПАДА, ПЯТНІЦА
Вынас трунаў з паўстанцамі 1863–1864 гадоў з дзядзінцу Ніжняга замку (Палацу ўладароў). Урачыстае шыхтаванне на Катэдральнай плошчы (Katedros aikštė).

Унясенне трунаў у катэдральны сабор Святых Станіслава і Уладзіслава (Катэдральная плошча 1, Katedros aikštė 1).

Грамадскае развітанне.

Прыбыццё ў катэдральны сабор афіцыйных асобаў і замежных дэлегацыяў.

Урачыстая святая імша, у якой возьмуць удзел беларускія, літоўскія і польскія біскупы. Імшу служыць віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас. Уваход у катэдральны сабор зробяць абмежаваным, будзе ладзіцца відэатрансляцыя на экране на Катэдральнай плошчы. Пасля імшы афіцыйныя асобы выступяць з развітальнымі прамовамі.

Вынас трунаў са святыні. Жалобная працэсія на могілкі Росы па вуліцах Т. Урублеўскага (Т. Урублеўскё, T. Vrublevskio g.), Свінтарога (Швянтарагё, Šventaragio g.), Замкавай (Піліес, Pilies g.), Вялікай (Дзіджоі, Didžioji g.), Вастрабрамскай (Аўшрос Варту, Aušros Vartų g.), Пялясос (Pelesos g.) і Расу (Rasų g.).

Прыпынак жалобнай працэсіі каля Вострай брамы на вул. Вастрабрамскай 14 (Aušros Vartų g.14). Спевы на літоўскай, польскай і беларускай мовах.

Прыбыццё жалобнай працэсіі на Росы, вул. Расу 32 (Rasų g. 32). Уваход на могілкі абмяжуюць, будзе ладзіцца відэатрансляцыя цырымоніі.

Унясенне трунаў у капліцу на Росах, апошняе развітанне.
Заканчэнне афіцыйнай часткі перапахавання. Памятны салют у гонар паўстанцаў 1863–1864 гадоў, а таксама ўсіх, хто змагаўся і загінуў за Свабоду.

Капліцу на Росах, у якой пахаваюць паўстанцаў, адкрыюць для грамадскага наведання.

Канцэрт гурта «Dzieciuki» ў музычным тэатры «Legendos klubas» на вул. Кальварыйскай 85 (Калварыю 85, Kalvarijų g. 85).
23 ЛІСТАПАДА, СУБОТА
Богаслужэнне за супакой паўстанцаў 1863–1864 гадоў у грэка-каталіцкай царкве Святой Тройцы на вул. Вастрабрамскай 7Б (Аўшрос Варту 7Б, Aušros Vartų g. 7B).

Гістарычна-тэатральна-паэтычны рэквіем «Містэрыя», прысвечаны паўстанню 1863–1864 гадоў.*

Паўстанцкі ланцуг. Жалобнае шэсце са знічамі ад Вострай брамы да могілак Росы.*
11:00
16:00
18:00
Беларускае набажэнства за спачын паўстанцаў 1863–1864 гадоў у касцёле Святога Барталамея ў раёне Зарэчча, вул. Зарэчная 17 (Ужупё 17, Užupio g. 17).

Экскурсія па Бернардынскіх могілках. Ушанаванне памяці пахаванай тут Камілы Марцінкевіч (Асіповіч), дачкі класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, якая была душой і сімвалам паўстання 1863–1864 гадоў у Менску.

Бясплатныя спазнаваўчыя вандроўкі па беларускіх мясцінах Вільні. Сустрэча каля касцёлу Святога Барталамея на вул. Зарэчнай 17 (Ужупё 17, Užupio g. 17).


* – Дакладнае месца і час агучаць неўзабаве.
24 ЛІСТАПАДА, НЯДЗЕЛЯ
12:00
13:00
14:00
8:30
8:40
9:00
11:45
12:00
13:20
14:00
14:30
14:40
16:00
20:00
МАПА
ТРАНСПАРТ
І ЖЫТЛО
Ложак у змяшаным пакоі ў гостэле – ад € 7. Пакой для дваіх – ад € 21.
Пакоі на «Airbnb» – ад € 15.
Кватэры – ад € 40.
Цягнік Менск – Вільня. Адпраўленне з менскага вакзалу а 7:35, прыбыццё ў Вільню а 9:05. Квіткі каштуюць Br 35–70.

Цягнік Масква – Калінінград «Янтарь». Адпраўляецца з Менску а 2:59 уначы, прыбывае ў Вільню а 6:24. Плюс: праязджае праз Воршу і Барысаў ды будзе зручны жыхарам Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Плацкарт каштуе Br 35, купэ – Br 89.
Аптымальна выехаць з Менску аўтобусам, які адпраўляецца а 4:30 або а 6:00. Прыбыццё а 9:25 або 9:50, адпаведна.
Квіткі – ад Br 24.
Найбольш зручна ляцець у Вільню самалётам «Белавіі». Праўда, 22 лістапада беларускі перавознік прапануе толькі вечаровы рэйс: вылет а 19:35, прылёт у Вільню а 19:10. Таму, калі разглядаеце толькі дарогу самалётам, вылятаць давядзецца 21 лістапада а 8:20. Прылёт а 7:55. Трыццаць пяць хвілінаў у паветры, ад € 69 у адзін бок.
«БЕЛСАТ» ПРА
КАЛІНОЎСКАГА
ХРОНІКА
ПЕРАПАХАВАННЯ
2019

КАСТРЫЧНІК

Літоўскі ўрад распісаў папярэдні сцэнар урачыстай цырымоніі пахавання парэшткаў паўстанцаў, а пазней удакладніў яго. У Вільні заявілі таксама пра магчымасць зрабіць бясплатную візу для гасцей урачыстасцяў з Беларусі.


ВЕРАСЕНЬ

Вынікі эксгумацыі парэшткаў з меркаванай магілы Віктара Каліноўскага ўсцяж невядомыя. У адказ на пытанні журналістаў МЗС Беларусі просіць пачакаць яшчэ пару тыдняў.

Некалькі дэпутатаў Сейму Літвы неафіцыйна запрапанавалі беларускаму боку перанесці парэшткі Каліноўскага ў Беларусь. Ідэя выклікала спрэчкі сярод беларускай інтэлігенцыі: адныя звярнуліся да літоўскага парламенту з просьбаю зрабіць гэта, іншыя раскрытыкавалі перанос. Улады Беларусі, аднак, не занялі ніякай пазіцыі на гэты конт, і ўжо праз некалькі дзён стала вядома пра канчатковую пастанову Літвы пахаваць Каліноўскага разам з паплечнікамі ў капліцы на віленскіх могілках Росы.

ЛІПЕНЬ

На просьбу Літвы Следчы камітэт Беларусі зрабіў эксгумацыю меркаванай магілы брата Каліноўскага – Віктара. У ёй знайшлі парэшткі мужчыны і жанчыны.

За археалагічнымі працамі на могілках у Свіслачы назіралі прадстаўнікі літоўскага боку – прафесар-антраполаг Рымантас Янкаўскас, доктар гістарычных навук Юстына Казакайце, другі сакратар амбасады Літвы ў Беларусі Міндаўгас Габрэнас.


ЧЭРВЕНЬ

Беларускі грамадскі камітэт памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў пасля кансультацыяў з гісторыкамі і лінгвістамі перадаў літоўскаму боку поўны спіс імёнаў ды прозвішчаў паўстанцаў на беларускай мове для змяшчэння на магілах.

ТРАВЕНЬ

У Горадні распачалася кампанія папулярызацыі асобы Каліноўскага, каб як мага больш беларусаў наведалі пахаванне паўстанцаў у Вільні.

КРАСАВІК

Урад Літвы пастанавіў напісаць на магілах імёны паўстанцаў на беларускай, літоўскай і польскай мовах.


САКАВІК

Літоўскія навукоўцы ідэнтыфікавалі парэшткі ўсіх паўстанцаў (генетычна – толькі пяцёх) апроч ксяндза Станіслава Ішоры.

У ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага – праз антрапалагічнае даследаванне і параўнанне чэрапа з ягонымі фотаздымкамі – эксперты ўпэўненыя на 95 %. Паставіць кропку магла б генетычная экспертыза, але ў Каліноўскага не засталося нашчадкаў.


2018

ЛІСТАПАД

Раскопкі з парэшткамі паўстанцаў Каліноўскага наведалі беларускія археолагі.



2017
ЛІСТАПАД

Урадавая камісія Літвы ў справе ўшанавання памяці паўстанцаў разважае пра пахаванне парэшткаў на Росах або Бернардынскіх могілках. Урад павялічвае фінансаванне для завяршэння археалагічных і антрапалагічных даследаванняў на гары Гедзіміна (Замкавай гары).

ЖНІВЕНЬ

Літоўскія навукоўцы заяўляюць пра дастатковую колькасць доказаў, каб сцвярджаць, што сярод знойдзеных на гары Гедзіміна фрагментаў целаў ёсць таксама парэшткі Кастуся Каліноўскага.

ЛІПЕНЬ

Знойдзеныя парэшткі дваццаці чалавек. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэту прыходзяць да канчатковай высновы, што сярод іх ёсць Каліноўскі.
Міністэрства культуры Літвы заявіла пра папярэднюю ідэнтыфікацыі Зыгмунта Серакоўскага – дзякуючы знойдзенаму побач з ім ягонаму заручальнаму пярсцёнку.


ЛЮТЫ

Археолагі знайшлі фрагменты целаў пяцярых чалавек. Даследчыкі робяць папярэднюю выснову, што шкілеты належаць паўстанцам 1863–1864 гадоў, сярод якіх, імаверна, ёсць і парэшткі Кастуся Каліноўскага.

СТУДЗЕНЬ

Гару Гедзіміна – адную з галоўных славутасцяў Літвы – пачынаюць разбураць апоўзні. Падчас умацавання схілу работнікі выяўляюць у глебе чалавечыя парэшткі. Пракуратура прыпыняе будаўнічыя працы. На гары распачынаюцца археалагічныя раскопкі.