КАМЕРА ЧАСОВА НЕ ДАСТУПНАЯ
BELSAT.PHOTODOC
Рэпартаж Ірыны Арахоўскай пра канфлікт на беларуска-польскай мяжы: без фотаапарата, дазволу на здыманне ды акрэдытацыі.
КАМЕРА ЧАСОВА НЕ ДАСТУПНАЯ
BELSAT.PHOTODOC
Рэпартаж Ірыны Арахоўскай пра канфлікт на беларуска-польскай мяжы: без фотаапарата, дазволу на здыманне ды акрэдытацыі.
11 жніўня Польшча ўзмацніла ахову сваёй мяжы. Польскія памежнікі адзначылі павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў з Беларусі. На беларускім участку мяжы затрымалі ўжо 871 нелегальнага мігранта, у той час як за ўвесь 2020-ы іх было 122 асобы. У траўні Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе стрымліваць уцекачоў з Сірыі ды Іраку ад далейшага перамяшчэння ў краіны ЕЗ. З таго часу лік нелегальных мігрантаў значна вырас.
У лістападзе ЕЗ абвясціў пра намер увесці пяты пакет санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі. Некалькі тысяч мігрантаў з Сірыі ды Іраку апынуліся каля мяжы з ЕЗ, яны хочуць трапіць у Еўропу. Большасць дабралася да прапускнога пункту Брузгі каля польскай мяжы і разбіла там лагер. Некаторыя мігранты ўжо некалькі тыдняў заціснутыя ў вузкай паласе памежнай зоны на беларускім баку. Іх не пускаюць у Еўропу: польскі бок лічыць, што для ўезду няма падставаў, і ўказвае на тое, што гэтыя людзі – інструмент гібрыдных атак Лукашэнкі. Амаль кожную ноч мігранты спрабуюць прарвацца праз мяжу. Рвуць калючы дрот, кідаюць у польскіх памежнікаў камяні. Польскія службоўцы сцвярджаюць, што беларускія сілавікі дапамагаюць мігрантам. Ужо каля дзесяці асобаў знойдзеныя мёртвымі ў лясах памежных зонаў Беларусі і ЕЗ.

Памежны пункт Брузгі (заезд у Беларусь)
14 лістапада мігранты разбіваюць лагер на КПП Брузгі. Беларускія сілавікі пілуюць ім дровы, дастаўляюць харчы, усталёўваюць электрагенератар.

Уначы з беларускага боку ляцяць камяні ў польскіх паліцыянтаў. Адзін службовец пацярпеў, пашкоджаны службовы аўтамабіль. Паліцыянт быў у шлеме, які яго абараняў.

У Польшчу прарваліся каля 50 чалавек. Польскія сілавікі ўсіх затрымалі.

ПАМЕЖНЫ ПУНКТ БРУЗГІ (ЗАЕЗД У БЕЛАРУСЬ)
14 ЛІСТАПАДА МІГРАНТЫ РАЗБІВАЮЦЬ ЛАГЕР НА КПП БРУЗГІ. БЕЛАРУСКІЯ СІЛАВІКІ ПІЛУЮЦЬ ІМ ДРОВЫ, ДАСТАЎЛЯЮЦЬ ХАРЧЫ, УСТАЛЁЎВАЮЦЬ ЭЛЕКТРАГЕНЕРАТАР.
УНАЧЫ З БЕЛАРУСКАГА БОКУ ЛЯЦЯЦЬ КАМЯНІ Ў ПОЛЬСКІХ ПАЛІЦЫЯНТАЎ. АДЗІН СЛУЖБОВЕЦ ПАЦЯРПЕЎ, ПАШКОДЖАНЫ СЛУЖБОВЫ АЎТАМАБІЛЬ. ПАЛІЦЫЯНТ БЫЎ У ШЛЕМЕ, ЯКІ ЯГО АБАРАНЯЎ.
У ПОЛЬШЧУ ПРАРВАЛІСЯ КАЛЯ 50 ЧАЛАВЕК. ПОЛЬСКІЯ СІЛАВІКІ ЎСІХ ЗАТРЫМАЛІ.

Памежны пункт Брузгі (заезд у Беларусь)

15 лістапада мігранты падыходзяць да польскага памежнага пераходу Кузніца. Пачынаецца цісканіна. З польскага боку – паліцыя і вайскоўцы, вадамёт і баявы верталёт.

ПАМЕЖНЫ ПУНКТ БРУЗГІ (ЗАЕЗД У БЕЛАРУСЬ)
15 ЛІСТАПАДА МІГРАНТЫ ПАДЫХОДЗЯЦЬ ДА ПОЛЬСКАГА ПАМЕЖНАГА ПЕРАХОДУ КУЗНІЦА. ПАЧЫНАЕЦЦА ЦІСКАНІНА. З ПОЛЬСКАГА БОКУ – ПАЛІЦЫЯ І ВАЙСКОЎЦЫ, ВАДАМЁТ І БАЯВЫ ВЕРТАЛЁТ.

Памежны пункт Кузніца (выезд з Польшчы)
15 лістапада Камера на польскім баку выключана.

ПАМЕЖНЫ ПУНКТ КУЗНІЦА (ВЫЕЗД З ПОЛЬШЧЫ)
15 ЛІСТАПАДА КАМЕРА НА ПОЛЬСКІМ БАКУ ВЫКЛЮЧАНА.
Памежны пункт у Дамачава (заезд у Беларусь) и памежны пункт Брузгі (заезд у Беларусь)

15 лістапада мігранты сталі намётавым мястэчкам паміж блокпастамі Брузгі і Кузніца ды засталіся там начаваць. У гэты час на памежным пункце Дамачава памежнікі гуляюць у мяч з сабакам.

Ангела Мэркель патэлефанавала Лукашэнку. Яны абмеркавалі сітуацыю на мяжы Беларусі з Польшчаю, гуманітарную дапамогу мігрантам ды іхнае вяртанне дадому.

Памежны пункт Урбаны (заезд у Беларусь)
23 лістапада. У Беларусі дзеці-ўцекачы радуюцца першаму снегу (які, найхутчэй, бачаць упершыню ў жыцці). І яны закідвалі беларускіх сілавікоў снежкамі. Цяпер мігранты жывуць у транспартава-лагістычным цэнтры «Брузгі».

118 уцекачоў самастойна пакінулі Беларусь.

ПАМЕЖНЫ ПУНКТ УРБАНЫ (ЗАЕЗД У БЕЛАРУСЬ)
23 ЛІСТАПАДА. У БЕЛАРУСІ ДЗЕЦІ-ЎЦЕКАЧЫ РАДУЮЦЦА ПЕРШАМУ СНЕГУ (ЯКІ, НАЙХУТЧЭЙ, БАЧАЦЬ УПЕРШЫНЮ Ў ЖЫЦЦІ). І ЯНЫ ЗАКІДВАЛІ БЕЛАРУСКІХ СІЛАВІКОЎ СНЕЖКАМІ. ЦЯПЕР МІГРАНТЫ ЖЫВУЦЬ У ТРАНСПАРТАВА-ЛАГІСТЫЧНЫМ ЦЭНТРЫ «БРУЗГІ».
118 УЦЕКАЧОЎ САМАСТОЙНА ПАКІНУЛІ БЕЛАРУСЬ.
26 лістапада Аляксандр Лукашэнка прыехаў у транспартава-лагістычны цэнтр да мігрантаў. Стоячы на імправізаванай сцэне з паддонаў, ён выступаў перад людзьмі.

ПУНКТЫ ПРОПУСКУ ДАМАНАВА – МАКРАНЫ (ЗАЕЗД У БЕЛАРУСЬ З УКРАІНЫ)

МІГРАЦЫЙНЫ КРЫЗІС НА МЯЖЫ ПАЎПЛЫВАЎ НА ТРАНЗІТНЫЯ ПЕРАВОЗЫ ПРАЗ БЕЛАРУСЬ. ЧЭРГІ З ФУРАЎ НА НЕКАЛЬКІ ДЗЯСЯТКАЎ КІЛАМЕТРАЎ СТАЯЦЬ НА МЯЖЫ З ЕЗ. ГЭТА АДБЫЛОСЯ ПРАЗ ПЕРАРАЗМЕРКАВАННЕ ПЛЫНІ ЦЯЖКАВІКОЎ ПАСЛЯ ЗАКРЫЦЦЯ ПАМЕЖНАГА ПЕРАХОДУ БРУЗГІ – КУЗНІЦА БЕЛАСТОЦКАЯ. НЕКАТОРЫЯ ЭКАНАМІСТЫ ЛІЧАЦЬ, ШТО ЎЛАДЫ БЕЛАРУСІ ТАКІМ ЧЫНАМ СПРАБУЮЦЬ АДПОМСЦІЦЬ КРАІНАМ ЗАХАДУ ЗА САНКЦЫІ. У ЧЭРГАХ СТАЯЦЬ ГАЛОЎНЫМ ЧЫНАМ ФУРЫ, ШТО ЕДУЦЬ ТРАНЗІТАМ ПРАЗ БЕЛАРУСЬ.

1 снежня Мяжа з Літвою: амаль 800 цяжкавікоў чакаюць выезду з Каменнага Логу і Беняконяў. У Прывалцы іх каля 500.
Мяжа з Літвою: амаль 800 цяжкавікоў чакаюць выезду з Каменнага Логу і Беняконяў.
У Прывалцы іх каля 500.

27 лістапада 420 мігрантаў пакінулі Беларусь. «Іракскія авіялініі» эвакуявалі іх з Менску ў Эрбіль і Багдад. 1458 асобаў ужо вярнуліся дамоў чатырма вывазнымі рэйсамі.

4 снежня Міністэрства абароны Беларусі заявіла, што верталёт памежнай службы Украіны падчас вучэнняў парушыў паветраную прастору Беларусі. Паводле папярэдняй інфармацыі, парушэнне было ненаўмысным.

Belsat.PHOTODOC – новы праект фотаслужбы «Белсату». У ім мы будзем знаёміць чытачоў і гледачоў з працамі дакументальных фатографаў і фотарэпарцёраў,
якія цікавяцца беларускай праблематыкай.

Свае гісторыі і праекты вы можаце даслаць на адрас: belsat.photodoc@gmail.com

Belsat.PHOTODOC
– новы праект фотаслужбы «Белсату». У ім мы будзем знаёміць чытачоў і гледачоў з працамі дакументальных фатографаў і фотарэпарцёраў, якія цікавяцца беларускай праблематыкай.

Свае гісторыі і праекты вы можаце даслаць на адрас: belsat.photodoc@gmail.com