Сястрычкі па Жодзіне
«Мы дзяліліся нават бялізнаю»
Сястрычкі па Жодзіне
«Мы дзяліліся нават бялізнаю»
Пяць гераінь з фотасерыі «Сястрычкі» – дзяўчаты, якіх затрымалі на жаночым маршы 26 верасня 2020 года і адправілі на содні ў адну турэмную камеру. Усе яны перажылі страшную падзею, якая не зламала, а, наадварот узбагаціла іх і дадала веры ў людзей. За кратамі дзяўчаты сталіся сапраўднаю сям'ёй, дзе кожная падтрымлівае і дапамагае як можа. Дзякуючы такім жанчынам у Беларусі нарадзілася новая грамадская супольнасць – сястрынства, якую дакументуе Сяргей Лескець.

Дакументальны фатограф з Маладзечна
Дакументальны фатограф з Маладзечна
Падзеі, якія распачаліся 9 жніўня, падзялілі нашую гісторыю на да і пасля. Мы стаміліся ад гвалту і хлусні, стаміліся жыць з татальным злом, а тлумачэнне «вы самі ўсё разумееце» перастала дзеяць. Мо таму жнівеньская выбарчая кампанія была іншаю. З'явілася надзея на перамены, людзі чакалі праўды, прагнулі дыялогу. На жаль, адказам на надзею сталіся арышты, гумавыя кулі і святлошумавыя гранаты. Здаецца, столькі стрэлаў і выбухаў Менск не бачыў з дзён апошняй вайны. Балюча было глядзець на забітых і пакалечаных, тысячы арыштаваных.

Гісторыкі, палітолагі і даследчыкі пэўна будуць шукаць адказаў, як так сталася, што беларускія пратэсты займелі жаночы вобраз. Гераіні маёй серыі – усяго толькі пяць чалавек з дзясяткаў тысяч затрыманых. Для мяне яны зрабіліся сапраўдным сімвалам зменаў у беларускім грамадстве. Адважныя дзяўчаты і жанчыны, якія выйшлі нават тады, калі ўжо было вядома, што іх чакае пры затрыманні. Выйшлі, бо ведалі: шляху назад ужо няма. Адзінае, што хочацца яшчэ дадаць: Беларусь – яна мая, свабода – яна мая, рэвалюцыя – яна мая.
Света
Святлана за кратамі сустрэла свой дзень народзінаў. Згадвае: «Нас усіх забралі 26-га [верасня 2020 года. – Заўвага belsat.eu], прывезлі ў адзін РУУС, адтуль – у ЦІП на Акрэсціна. Мы былі там у розных камерах, хоць з заслаўскімі сястрычкамі [Алінай і Арышай. – Заўвага belsat.eu] бачыліся на судзе. Пасля суда нас усіх адвезлі ў Жодзіна. І вось ужо там мы разам сядзелі ў камеры. Шэсць дзяўчат. Мы ўсе мелі розную колькасць содняў. У мяне – дзевяць, у Аліны і Арышы – сем ці восем. Таму, калі мы засталіся ўдзвюх з Вікаю, да нас ужо засялялі людзей з іншай камеры. І ніякіх паблажак».

Аліна і Арыша
Дзеўчынам дасюль цяжка вяртацца да тых падзеяў. Але галоўнае – кожная з іх адчула неверагоднае падтрыманне сяброў і сваякоў: «Бацькі падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз. Было адчуванне, быццам выйсце – новы дзень народзінаў. Процьма сяброў, вялізны сцяг, балонікі і столькі прысмакаў… Мы плакалі ад нечаканасці і шчасця».

Арыша мае ўсяго 18 гадоў, можа таму старэйшая Аліна нашмат вастрэй і цяжэй перажывала іхнае затрыманне: «Да пераезду ў турму ў Жодзіна я не магла дачакацца моманту, калі пабачу Аліну. Я ўвесь час плакала і галасіла, прасіла, каб да мяне перавялі сястру. Мяне і цяпер не адпускае. Я не ведаю, як словамі ўсё гэта апісаць: як нас сустракалі, усё тое, што давялося перажыць за гэтыя сем содняў, усё тое, што адчулі мы, як адрэагавалі нашыя бацькі і сябры, калі даведаліся, дзе мы. Адно ведаю: надакучыла жыць у такім бардаку. Хочацца падняцца, а мне – «Ляжаць!».
Дзеўчынам дасюль цяжка вяртацца да тых падзеяў. Але галоўнае – кожная з іх адчула неверагоднае падтрыманне сяброў і сваякоў: «Бацькі падрыхтавалі сапраўдны сюрпрыз. Было адчуванне, быццам выйсце – новы дзень народзінаў. Процьма сяброў, вялізны сцяг, балонікі і столькі прысмакаў… Мы плакалі ад нечаканасці і шчасця».

Арыша мае ўсяго 18 гадоў, можа таму старэйшая Аліна нашмат вастрэй іцяжэй перажывала іхнае затрыманне: «Да пераезду ў турму ў Жодзіна я не магла дачакацца моманту, калі пабачу Аліну. Я ўвесь час плакала і галасіла, прасіла, каб да мяне перавялі сястру. Мяне і цяпер не адпускае. Я не ведаю, як словамі ўсё гэта апісаць: як нас сустракалі, усё тое, што давялося перажыць за гэтыя сем содняў, усё тое, што адчулі мы, як адрэагавалі нашыя бацькі і сябры, калі даведаліся, дзе мы. Адно ведаю: надакучыла жыць у такім бардаку. Хочацца падняцца, а мне – «Ляжаць!».
Дзіяна
Дзяўчына па-свойму перажыла гэты досвед. Адразу па вяртанні з содняў 18-гадовая навучэнка кінула каледж і збольшага бавіць час з малодшым братам і маці. Падзеі, якія здарыліся з ёю, Дзіяна характарызуе як брутальнае сутыкненне маладосці ды ідэалізму з беззаконнем улады.

Дарэчы, у Дзіяны дзякуючы дзяўчатам з'явілася ідэя наконт будучыні. У момант, калі яна трапіла ў ІЧУ, дзяўчына ўжо пастанавіла кінуць вучобу, якая ёй не падабалася. Цяпер Дзіяна рыхтуецца да пераезду ў Еўропу, дзе ўсё ж плануе працягнуць навучанне.

Таццяна
Яшчэ адна «сястрычка» – юрыстка, мае трохгадовую дачку. Праз дзіцё, якое засталося без матчынай апекі, Таццяна складаней за ўсіх перажывала зняволенне. Але ні разу не дала слабіны. Наадварот, старэйшая з затрыманых, яна як магла падтрымлівала дзяўчат і падбадзёрвала.

Я, Таццяна Драбышэўская, прабыла на Акрэсціна і ў Жодзіне агулам 6 дзён. Мой адвакат паспяхова абскардзіў прысуджэнне мне дзевяці содняў: у мяне 3-гадовае дзіця, прызнанне мне адміністратыўнага арышту ёсць парушэннем закону. Цяпер я працягваю змагацца з беззаконнем усімі законнымі спосабамі. Бо нават зняволіўшы нас, яны не здолелі пазбавіць нас унутранай свабоды. У камеры мы займаліся ёгаю, арганізоўвалі сабе добры настрой і нават рабілі маскі для твару! А ім з іхнае турмы не ўцячы: ад сябе не схаваешся, сумленне не падкупіш, вочы не падманеш.
У ІЧУ ў Жодзіне не было гарачай вады ў камеры, таму дзяўчаты налівалі ваду ў бутэлькі, пакідалі яе грэцца да пакаёвай тэмпературы, а пасля дапамагалі адна адной памыць валасы. «Мы ўголас чыталі кнігі і разважалі пра лёсы герояў, як пра свае ўласныя. Таксама рабілі псіхалагічныя трэнінгі, каб зменшыць стрэс, і абдымаліся. Нават змушалі да размовы. Асабліва маўкліваю была Дзіяна, але нават яе мы разгаварылі! Мы абмяркоўвалі свае планы на бліжэйшую будучыню: што зробім, калі выйдзем. Ведаю, што некаторыя з гэтых планаў ужо ажыццявіліся. Я, напрыклад, спагнала з Міністэрства фінансаў маральную шкоду за неправамернае прызначэнне мне адміністратыўнага арышту. Дарэчы, дапамагла мне ў гэтым Дзіяна, яна была сведкай у судзе і пацвердзіла мае словы пра псіхалагічны гвалт у дачыненні нас», – кажа Таццяна.

P. S.

Віка — шостая сукамерніца. Амаль адразу пасля содняў яна з'ехала ва Украіну і не брала ўдзелу ў здымках, але падзялілася ўласным досведам: «Мы сядзелі яшчэ тады, калі перадачы не былі забароненыя. З першага дня я стала «зоркай» у камеры, бо сяброўкі паспелі арганізаваць для мяне перадачу яшчэ ў РАУСе. Я дагэтуль не ведаю, як яны тую перадачу прапхнулі. Са мной былі мае крэмы, нават зубная нітка! І самае галоўнае, што там была чыстая бялізна. Я была чалавекам з дадатковымі чыстымі майткамі. Я вырашыла падзяліцца імі з дзяўчынай, у якой якраз пачаліся крытычныя дні. Яна так плакала праз гэта: яе праз дзве гадзіны пераводзяць, а тут яшчэ і такое... Уяўляеце? А тут на дапамогу прыходзяць чыстыя майткі, якія дазваляюць хоць троху адчуць сябе чалавекам! Дарэчы, тое ж і са звычайнай туалетнай паперай, якая таксама была адна на ўсю камеру. Усё дзякуючы маім выдатным сяброўкам.

Яшчэ ў маім жыцці з'явілася Света, мая дарагая пчолка. Мы разам складалі план актыўнасцяў, якія дапамагалі нам адбываць содні з карысцю. Там былі чытальніцкія і пісьменніцкія практыкі, размовы і ўзаемападтрымка. Мы нават займаліся ёгай – можа, таму нашыя целы менш цярпелі. Рабілі ёгу і на кафлі, і на пледах, з ручнікамі ды бутэлькамі замест гантэляў. Не зважаючы на тое, што ў ІЧУ вельмі моцна адчуваўся дэфіцыт чагосьці цёплага, хатняга, прыемнага, я ўсё роўна дзялілася ўсім, што ў мяне было. Ведаеце, лепш адразу раздаць усё дзяўчатам і некалькі хвілінаў прабавіць ва ўтульнай кампаніі задаволеных сябровак з камеры, чымся штодзень рабіць у адзіноце турэмнае спа.

Яшчэ адна прыемная рэч. У маёй перадачы была маленькая галінка лаванды. Гэта было як частка чагосьці жывога. Колер, пах… Яна нас вельмі цешыла, пакуль не звалілася ў суп. Тады яна ўжо не была такой яркай. Але мы пасмяяліся!

Не ведаю, як трываюць людзі, што сядзяць у адзіночцы. Бо, нягледзячы на розны ўзрост і досвед, мы былі разам і падтрымлівалі адна адну. Трымацца разам было найважнейшай справай!»