«Адпачынак» падчас вайны
Сяргей і Ната планавалі ў сакавіку падарожнічаць аўтамабілем па Еўропе. Але вайна змяніла іх планы. Маладзёны прыехалі з Літвы ў Польшчу, каб дапамагаць украінскім уцекачам на мяжы.
На пачатку вайны журналістка «Белсату» Аліса Ганчар правяла некалькі дзён са сваймі сябрамі, якія прамянялі адпачынак у Еўропе на валанцёрства. Распавядаем гісторыю ад першай асобы.

7-й дзень вайны
Ната і Сяргей – беларускія айцішнікі, якія каля года жывуць у Літве. Дзесяць хвілінаў таму яны прыехалі ў Варшаву. Ната скідае куртку і адразу працягвае мне тэлефон. На экране – скрыншот з Instagram:

«Ты ўжо размаўляеш па-польску? Тады патэлефануй вось па гэтым нумары. Гэта гостэл, які бясплатна прымае жанчын з дзецьмі. Спытай, ці патрэбныя ім памперсы і дзіцячае харчаванне»

Ната актыўна вядзе Instagram. Калі пачалася вайна, яна паведаміла падпісчыкам, што едзе з мужам у Польшчу, і яны могуць нешта захапіць для ўцекачоў. У выніку маладзёны цалкам загрузілі сямімясцовы пазадарожнік гуманітарнаю дапамогай.
Праз гадзіну выязджаем у гостэл. Ната і Сяргей прыехалі на машыне з літоўскімі нумарамі, якую даў ім калега з працы.

У сацыяльных сетках пішуць пра тое, што з пачатку вайны машыны на беларускіх нумарах у Еўропе драпаюць, праколваюць колы.

Сяргей: «Уяві, едзем мы ў нашай машыне па Вільні, нумары беларускія. Нейкі літовец на святлафоры «фак» мне паказвае і дае па газах. А ў нас машына забітая дапамогай для ўкраінцаў. Ну вось, ці не дурань ён?»

Гостэл на ўскраіне Варшавы. Нас сустракае Міхаіл. Ён беларус, тры апошнія гады жыў у Кіеве – да мінулага тыдня. Ягоная жонка і цешча – украінкі. Цешча даўно жыве ў Польшчы, яна гаспадыня гостэлу, дзе цяпер прымаюць жанчын з дзецьмі, якія ўцяклі ад вайны.

«Наш гараж запоўнены дзіцячым харчаваннем, падгузкамі, сурвэткамі... Усё, што застанецца (не спатрэбіцца пастаяльцам), мы адвязем на мяжу», – кажа Міхаіл.
Сяргей і Ната паказваюць рэчы, якія яны прывезлі з Літвы.

Ната расказвае: «Толькі адных лекаў беларусы накупілі на 150 еўраў. 530 еўраў сабралі на алей і генератары для выпрацоўвання электрычнасці. А тут у нас паходная кухня: дзве газавыя пліты, балоны да іх і рондалі. Прадавец на літоўскім рынку спытаў, навошта нам столькі. Мы распавялі, што гэта для ўкраінцаў, і ён падарыў нам некалькі балонаў. Падгузкі, дзіцячае харчаванне, сурвэткі, пледы, тэрмасы... – гэта ўсё нам прыносілі беларусы, літоўцы, украінцы і расейцы. Мне скідвалі грошы на картку – збольшага нашыя калегі. Не ўсё ўлезла ў машыну, частку забраў знаёмы літовец, ён таксама хутка паедзе ў Польшчу на мяжу».

На зваротнай дарозе абмяркоўваем апошнія навіны. Ната пытаецца ў Сяргея: «Што такое NLAW? Гэта як «Джэвэлін»? [Гаворка ідзе пра шведскую пераносную супрацьтанкавую ракету, зброю наступнага пакалення, якія атрымала ўкраінская армія ад замежных дзяржаваў. – Заўв. belsat.eu.]
Удома сядаем піць гарбату. З пакета хлопцы дастаюць падарункі для мяне і мужа: тэрмас, які спатрэбіцца для паездкі на мяжу, настойка «П'яная вішня» – яе купілі, калі апошні раз былі ў Кіеве.

«А вось гэтыя фатаграфіі мы раздрукавалі для вас. Глядзі, вы яшчэ жылі ў Беларусі».

Сяргей распытвае пра агульных знаёмых. Распавядаю, што яны некалькі дзён выбіраліся з Кіева ў Польшчу, але за тры дні даехалі толькі да Львова і пастанавілі там застацца. Яны сказалі, што Украіна прытуліла іх пасля выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, і яны не могуць пакінуць гэтую краіну ў бядзе. Іх банкаўскія карткі заблакавалі – знаёмы ўкраінец аддаў ім сваю. Самі ж яны вяжуць маскавальныя сеткі для ўкраінскай арміі.

Сяргей: «У мяне сястра з мужам жывуць у Літве, у іх свой маленькі санаторый у Паланзе. Цяпер там прымаюць уцекачоў з Украіны».
8-ы дзень вайны
План на сёння – перадаць рэчы і ежу ў Кіеў. Лагістыка такая: даехаць да польска-ўкраінскай мяжы, знайсці машыну, якая перавязе ўсё праз мяжу. На ўкраінскім баку будзе чакаць іншая машына, якая даставіць усё ў Кіеў.

Едзем па трасе. Нам «падморгвае» аўтамабіль на польскіх нумарах, абганяе. Бачым надпіс ззаду: «Пуцін, ідзі на х*й». Па сустрэчнай паласе перавозяць танкі. У машыне грае «Песня строительства нового мира» «Ляпіса», «Стары Ольса», «РСП». «Я да падзеяў 2020 года ніколі не слухаў беларускіх выканаўцаў», – кажа Сяргей.

Забіты да верху пазадарожнік на 7 месцаў абганяюць аўтобусы і машыны з налепкамі «гуманітарная дапамога». Машыны на нямецкіх, французскіх, латышскіх нумарах. У бок мяжы едуць пустыя аўтобусы, па сустрэчцы – поўныя. Толькі мільгаюць шыльды: Варшава, Люблін, Гданьск, Вроцлаў, Прага, Берлін… Уздоўж трасы – плакаты з надпісам «Салідарныя з Украінай». Яшчэ адзін кіроўца, абганяючы, паказвае нам «вікторыю».

Мяжа «Мэдыка – Шэгіні»
З боку Украіны людзі праводзяць па некалькі содняў у аўтамабільных заторах і жывых чэргах: абвешаныя торбамі, з дзецьмі на руках, з жывёлаю. Тэмпература – каля нуля. Часта ў людзей няма цёплых рэчаў, ежы і вады.

Каля мяжы працуе гандлёвы цэнтр, побач разбіты лагер дапамогі. У ГЦ на валізках сядзяць жанчыны з груднымі дзецьмі. Адна з касаў не працуе, на стужцы арганізавалі спавівальны столік. На падаконніку – дзіцячы куток: ляжаць лялькі і мяккія цацкі. Прадавачкі як быццам не заўважаюць плачу і дзяцей, якія поўзаюць пад нагамі, – мабыць, прывыклі.

На паркоўцы вельмі шмат людзей. Двое вайскоўцаў і адзін паліцыянт размяркоўваюць іх у аўтобусы. У нос б'е рэзкі пах нямытых целаў – людзі шмат дзён правялі ў дарозе. Іх дарога не закончылася, на аўтобусах яны паедуць у бліжэйшы буйны горад – Пшэмысьль (Przemyśl). Там вялікі гандлёвы цэнтр пераабсталявалі ў пункт прыёму ўцекачоў.

Каля намётаў з гарачай ежай, рэчамі, кормам для жывёлы заўважаю самотную жанчыну з блакітнымі вачыма, у прыгожым сінім берэце. Прашу дазволу зрабіць партрэт. Жанчына прыехала з Ірпіня, у Польшчы ў яе жывуць дзеці. У яе сеў тэлефон і яна не ведае, як па-польску папрасіць ладаванку.
У мяне амаль няма буйных планаў са здымкаў на мяжы. Кожны раз, падымаючы камеру, я адчувала сябе сцярвятніцай, якая робіць фатаграфіі з чалавечых трагедыяў. Я старалася спытаць дазвол на кадр у кожнага. Мне хацелася пакінуць ім выбар. Але звычайна майго пытання людзі не чулі, у адказ яны пыталіся тое, што хвалюе іх.
У бок Украіны стаіць доўгая чарга з легкавых аўтамабіляў. Машыны на ўкраінскіх і еўрапейскіх нумарах вязуць гуманітарную дапамогу.

Ігар (мужчына на чырвонай машыне) гаворыць па-ўкраінску, а мы адказваем па-беларуску: «Вы, беларусы, не вінаватыя, гэта ваш Лукашэнка, я разумею гэта». Ната і Сяргей просяць узяць прывезеныя імі харчы і лекі ва Украіну, але ягоны бус забіты цалкам. На пярэднім седале – скрынкі, па-над імі – матрац. Ігар кажа, што вязе дапамогу, сабраную немцамі, у Львоў.

У наступных некалькіх машынах таксама няма месца. Нарэшце мы знаходзім Матэўша – паляка з акуратнай і доўгай сівой барадой ды кулонам у выглядзе вялікага зуба. Ён хутка згаджаецца ўзяць гуманітарку.
Ната кажа: «Усе гэтыя дні, як пачалася вайна, мы не маглі спаць. Чыталі навіны, не маглі працаваць, думалі пра тое, што недзе там забіваюць людзей. Украіна для нас – другі дом. Там лёгка дыхаецца, там цікавыя і спагадлівыя людзі, неверагодная прырода і мноства славутасцяў.

Шмат гадоў мы ездзім ва ўкраінскія Карпаты, як да сабе на лецішча. Гэта тое месца, якое сілкуе і напаўняе.

Адпачынак мы планавалі некалькі месяцаў: ставілі на карце кропкі ў розных еўрапейскіх гарадах. У нас была адкладзеная пэўная сума на адпачынак. Але тут вайна. У галаве не ўкладвалася: адпачываць? Як?! Думкі былі толькі пра людзей ва Украіне».

На зваротным шляху ў Варшаву праязджаем дот часу Другой сусветнай вайны. Тут праходзіла лінія Молатава, пабудаваная Саюзам уздоўж новай заходняй мяжы пасля таго, як СССР далучыў балтыйскія краіны, заходнія вобласці Украіны і Беларусі.
Сяргей тлумачыць: «Вельмі цікава ў нас тут адбылося. Былі планы на адпачынак, якія будавалі задоўга да вайны. Але 24-га [лютага 2022 года] увечары мы з Наткай сядзелі елі, і я кажу, што не ўяўляю, як можна паехаць у адпачынак і займацца нейкімі рэчамі, калі ў галаве думкі толькі пра Украіну. Пра ўсіх знаёмых, хто там. І яна кажа: "Я думаю дакладна пра гэта ж".

Нават не было сумневаў: трэба збіраць рэчы, браць усё, што можам, і ехаць на мяжу. Калі наша дапамога хоць на пару секундаў можа наблізіць заканчэнне вайны, то мы абавязаныя дапамагаць.

У час Другой сусветнай вайны пацярпеў кожны трэці беларус. У мяне прадзеды і прабабулі былі расстраляныя, бабуля прайшла канцлагеры. З дзяцінства ў мяне было разуменне, што вайна – гэта страшна.

Пра гэтую вайну магу сказаць адно: такіх рэчаў не павінна адбывацца ў XXI стагоддзі. Крыўды або амбіцыі аднаго "чалавека" не павінны прыводзіць да вайны».

10-й дзень вайны
«Давайце я пакажу вам крамы з добрым адзеннем», – прапаноўваю я Наце і Сяргею. «Гэй, ты чаго? Знайшла час на крамы!» – адказвае Сяргей. Ната згаджаецца з ім.
І мы ідзем да амбасады Расеі ў Варшаве. На мосце вісіць самаробная антываенная расцяжка. Я праходзіла тут 5 дзён таму, ужо тады яна вісела. І ніхто яе не прыбірае.

Акцыі ля расейскай амбасады праходзяць кожны дзень. Нядаўна тут спалілі расейскі сцяг і высыпалі грузавік вугалю ля ўваходу. У кучу ўваткнулі таблічку, якая заклікае «расейскі вугаль рушыць услед за расейскім вайсковым караблём».

У цэнтры Варшавы вісяць украінскія сцягі, партрэты Пуціна ў вобразе свінні або Гітлера. Часта сустракаюцца людзі з жоўта-блакітнымі сцягамі на плячах, са стужачкамі на торбах або сцяжком, які тырчыць з сумкі.

З 5-й раніцы каля раённых адміністрацыяў збіраецца чарга на атрыманне асабістага ідэнтыфікацыйнага нумара (PESEL). Людзі застаюцца на ноч – тады ахова пускае людзей у хол. Каб хоць трохі разгрузіць адміністрацыі, пункт атрымання PESEL адкрылі на футбольным стадыёне. Знайсці жыллё на дзень ці на доўгі тэрмін стала ў Варшаве (ды і па ўсёй Польшчы) асобным відам спорту. Цэны растуць.

На вакзалах жывуць людзі. Мясцовыя жыхары забіраюць да сябе ў кватэры цэлыя сем'і – на першы час. Многія беларусы і ўкраінцы пасля працы прыходзяць, каб дапамагчы тым, хто толькі што прыехаў і не ведае, як дзейнічаць далей. Дапамагаюць пераважна перакладамі.
Польшча прыняла больш за 2,3 млн уцекачоў з Украіны. Больш за ўсё – Варшава і Кракаў. (Звесткі на 31 сакавіка 2022 года.)

11-й дзень вайны
Сёння Ната і Сяргей едуць на мяжу перадаваць палявую кухню.

На бензастанцыях ад Варшавы да ўкраінскай мяжы прадаюць абмежаваную колькасць паліва. Бензін нельга заліваць у каністры – толькі ў чоп машыны. Для Наты і Сяргея робяць выключэнне, калі яны кажуць, што бензін павязуць на мяжу.

Сяргей распавядае, што ў Літве раскупілі каністры і генератары. Ён звязвае гэта з тым, што людзі баяцца вайны.
Пад'язджаем да мяжы. За трыста метраў ад памежнага пераходу людзі – валанцёрскі лагер, агароджаны стужкай. На ўваходзе – валанцёры ў ярка-зялёных камізэльках. Унутры лагеру ёсць гарачая вада і гарбата, намёты з рэчамі і абуткам, асобны намёт з цацкамі, інфармацыйныя стэнды, біятуалет. На электрычных слупах – разеткі і перахаднікі на розныя дэвайсы. Пажылая пара палякаў просіць валанцёраў знайсці ім людзей, якіх яны маглі б адвезці ў Варшаву.

Генератары і газавыя пліты тут не патрэбныя, але валанцёры прапаноўваюць падʼехаць да прапускнога пункту і знайсці там машыну, якая магла б завезці дапамогу ва Украіну. Па дарозе ад памежнага пункту ідуць жанчыны з дзецьмі, іх даганяе мужчына ў яркай камізэльцы, бярэ валізкі. На змучаных тварах гэтых жанчын зʼяўляецца ўсмешка. Ната спыняе машыну, на якой налеплены чырвоны крыж. Кіроўца распавядае, што возіць гуманітарную дапамогу ва Украіну, і там генератары вельмі патрэбныя. Але сёння ён туды ўжо не паедзе і прапануе адвезці генератары на валанцёрскі склад у горад Цешанаў (Cieszanów). «Заадно і паглядзіце, каму аддаяце, а то нават не пытаецеся, каму», – смяецца мужчына.

Валанцёрскі склад – гэта двухпавярховая будаўнічая крама. Але цяпер яна не працуе: тавар вывезлі, толькі шыльда засталася. Унутры бачым бясконцыя скрынкі з рэчамі, паміж якімі бегаюць шустрыя валанцёры. На вокнах вісяць польскія і ўкраінскія сцягі. Высокі мужчына з блакітнымі вачыма добра гаворыць па-расейску, ён дапамагае разгрузіць машыну, а пасля вядзе нас на экскурсію па складзе.

Пункт дапамогі тут арганізавала каманда Festiwal Folkowisko – фальклорнага фестывалю, які штогод праходзіць з удзелам беларускіх і ўкраінскіх музыкаў. Ён абʼяднаўся з фондам імя Касцюшкі (Fundacja Kościuszkowska) для дапамогі ўкраінцам з двух бакоў мяжы.
Дарэчы, а вы ведаеце, чыю машыну спынілі на мяжы? Гэта вядомы польскі пісьменнік Анджэй Стасюк.

Ён у пачатку 1980-х Стасюк далучыўся да пацыфістаў і дэзерціраваў з войска. За гэта ён паўтара года правёў у турме.

Ужо на свабодзе напісаў зборнік апавяданняў «Муры Хэброну», у якім распавёў аб сваім досведзе турэмнага зняволення.

Пісьменнік шмат падарожнічае па Усходняй Еўропе. Быў ва Украіне, Беларусі і Расеі. У 1996 годзе разам з жонкай заснаваў выдавецтва, дзе сярод іншых выдаваліся кнігі ўкраінскіх пісьменнікаў.

Анджей Стасюк слева
«Увага! Увага! Вы ўяўляеце, здарыўся цуд! Яны прывезлі нам генератары!» – мужчына з блакітнымі вачыма выяўляе хлопцаў-валанцёраў. Валанцёры пляскаюць.

«Каму вы хочаце перадаць генератары ва Украіне? Медыкам? Вайскоўцам?» – «Нам усё роўна». – «Не хвалюйцеся, мы ўсе даставім. Генератары і газавыя пліты паедуць у Адэсу. Толькі напішыце інструкцыю, як гэтым карыстацца».

У Наты і Сяргея бяруць бел-чырвона-белы сцяг і вывешваюць на акно, побач з украінскім.